Здарэнні44

Падлеткі прыдумалі хітрую схему: бралі ў прахожых тэлефон пазваніць, забіралі сім-карту і афармлялі на іх мікракрэдыты

17-гадовы мінчук і яго 16-гадовая сяброўка вырашылі крыху падзарабіць. Яны прыдумалі красці сім-карты аднаго з сотавых аператараў і ствараць на іх мікра-крэдыты па 100 рублёў, паведамляе прэс-служба беларускай міліцыі.

Маладыя людзі падыходзілі да мінакоў і прасілі нібыта патэлефанаваць. Ствараючы ілюзію размовы, малады чалавек незаўважна даставаў сім-карту, а сотавы вяртаў.

Пасля гэтага ў справу ўступала яго сяброўка. Яна стварала мікракрэдыты на сім-карце, а атрыманыя грошы пераводзіла іншаму таварышу, з умовай, што ён аддасць пазней. Па такой схеме кампанія працавала каля месяца. Ад дзеянняў зламыснікаў пацярпела не менш за чатыры чалавекі. Прычыненая шкода склала 400 рублёў.

Супрацоўнікі міліцыі заклікаюць грамадзян быць пільнымі і выконваць меры па забеспячэнні захаванасці сваёй маёмасці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры3

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула16

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры3

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць