Грамадства88

Сястра віцебскага смяротніка: Ён быў у касцюме аранжавага колеру, прыкуты кайданкамі да стала

Сястра Віктара Паўлава, Раіса. Фота: spring96.org
Сястра Віктара Паўлава, Раіса. Фота: spring96.org.

Напрыканцы ліпеня ў Віцебску быў вынесы чарговы смяротны прысуд. У гэты раз да вышэйшай меры пакарання прысудзілі Віктара Паўлава, якога абвінавацілі ў забойстве дзвюх пенсіянерак на Віцебшчыне.

Расстраляюць мужчыну, які пад Новы год забіў паленам дзвюх бабулек

Сястра Паўлава Раіса, распавяла праваабаронцам «Вясны», што збіраецца змагацца за жыццё Віктара. У аўторак, 6 жніўня, яна наведала брата ў Віцебскім следчым ізалятары, дзе ў камеры яго ўтрымліваюць аднаго. Гэта было іх першае спатканне пасля суда.

«Нам далі дзве гадзіны. Ён быў у касцюме аранжавага колеру. Падчас спаткання Віця быў прыкуты кайданкамі да стала. Увесь час каля нас стаяў ахоўнік. Паўсюль віселі відэакамеры, таму мы не маглі размаўляць абсалютна на ўсе тэмы», — распавядае пра абставіны спаткання сястра асуджанага.

Яна спадзявалася да апошняга, што прысуд будзе іншы. Па словах Раісы, яна нават не ведала, што ў Беларусі дагэтуль суды выносяць смяротныя прысуды:

«Да гэтага выпадку я нават не ведала, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне. Не магла падумаць, што ў нас у краіне выкарыстоўваюць расстрэл у якасці пакарання. Суддзя так пры вынясенні прысуду гэта і сказаў…»

Сястра Паўлава звярнулася да праваабаронцаў па дапамогу:

«Прысуд несправядлівы. Думаю, што ён не адзін гэта ўсё рабіў. Ён не мог адзін так прыбраць дом, схаваць усё так, каб практычна слядоў ніякіх не засталося.

Думаю, што ён проста баіцца. Баіцца аховы і наогул кожнага кроку. Яго там зацюкалі. Ён, як кажуць, ужо ніхто. Прыйшоў — зачынілі. Ён так стаміўся, што згодны ўжо з усім і на ўсё».

Як адзначыў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда, 

такія кейсы дэманструюць, што мэты крымінальнай адказнасці ў нашай краіне не дасягаюцца. Так і ў гэтай сітуацыі, выкрэсліваючы Паўлава з грамадства смяротным прысудам, дзяржава не задаецца пытаннем, чаму чалавек, які ўжо адбыў тэрмін у месцах пазбаўлення волі, зноў здзейсніў злачынства, і ніякага выпраўлення асуджанага не адбылося.

Сястра Паўлава паведаміла праваабаронцам, што Віктар ужо даслаў скаргу ў Вярхоўны суд. Раіса спадзяецца, што вынесены смяротны прысуд у дачыненні да яе брата будзе перагледжаны.

Гэта ўжо другі смяротны прысуд вынесены сёлета ў Беларусі. 9 студзеня суддзі Магілёўскага абласнога суда асудзілі да расстрэла жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча. Яго абвінавацілі ў двайным забойстве, здзейсненым пры абцяжарваючых абставінах.

Каментары8

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць