Улада22

Лукашэнка: Беларусь і надалей не будзе браць з Расіі грошы за два расійскія вайсковыя аб'екты

Беларусь і надалей не будзе браць з Расіі грошы за два расійскія вайсковыя аб'екты, размешчаныя на сваёй тэрыторыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на вялікай прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ёсць два расійскія вайсковыя аб'екты. Расія нічога не плаціць беларускаму боку за іх размяшчэнне.

Літаральна праз год трэба заключаць новае пагадненне. «Мы з вас капейкі і надалей не возьмем, нават калі вы падатковы манеўр не адрэгулюеце, хай будуць у вас гэтыя грошы. Але за базы мы з вас капейкі не возьмем, бо гэта агульная наша бяспека», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што, калі абмяркоўваецца пытанне аб тым, каб падставіць плячо Беларусі ў плане некаторых відаў ўзбраення, расійскі бок кажа, што гэта дорага і немагчыма. «З намёкам — трэба купіць. На што я публічна сказаў: «Вы што, хочаце, каб я купіў у вас аўтамат Калашнікава, каб вас абараняць? Калі ў вас магчымасцяў больш, падтрымайце зараз беларускае войска». У рэшце рэшт прынялі рашэнне, будзем купляць, што зробіш, я маю на ўвазе самалёты», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гаворачы аб беларуска-расійскай інтэграцыі, ён заклікаў вырашаць у першую чаргу такія надзённыя пытанні. «Нам нельга загубіць тое, што добра. У нас хапае праціўнікаў, а, можа, нават ворагаў, - сказаў ён. - Гэта патэтыка, напэўна, але мы з вамі адказваем за славянскі свет, славянскую цывілізацыю. І калі мы загубім гэта, нашым дзецям будзе цяжка ».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»7

Ціханоўская наведала Чарнобыльскую АЭС1

Беларускі трэш-блогер Мелстрой уразіў падпісчыкаў новым знешнім выглядам ФОТАФАКТ7

«Мне ўсё роўна за гэта нічога не будзе». У РФ удзельнік «СВА» парэзаў былую дзяўчыну і абліў кіслатой6

У Чэхіі затрымалі мітрапаліта РПЦ Іларыёна — у яго аўто знайшлі чатыры кантэйнеры з «рэчывам белага колеру»15

Медзвядчук: Зяленскі спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну, адкінуўшы Лукашэнку і запрасіўшы Ціханоўскую17

Былы палітвязень і экс-кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адкрыў бізнэс у Літве2

«Яны хацелі б быць дома». Парэшткі лідара АУН Мельніка і яго жонкі перапахавалі ва Украіне5

Названы памер сярэдняга заробку за красавік5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць