Усяго патроху11

Каза

Каза — хатняя жывёла, якую паважалi за пладавiтасць i непатрабавальнасць у ежы i доглядзе. Артыкул Аксаны Катовіч і Янкі Крука ў «Звяздзе».

Каза — хатняя жывёла, якую паважалi за пладавiтасць i непатрабавальнасць у ежы i доглядзе. У народнай культуры каза стала сiмвалам пладаноснасцi.

У той жа час яе лiчылi «нячыстай» жывёлай, якая мела дэманiчную прыроду паходжання. У Беларусi лiчылi, што каза, знешне падобная на чорта,
— з рагамi, капытамi, поўсцю, — была, несумненна, яго стварэннем.

Казёл, каза сталi тымi жывёламi, якiх не паважаюць такiя «жыхары» хаты i падворка, як дамавiк, лазнiк, лешы, авiннiк, таму казла трымалi ў гаспадарцы як абярэг ад гарэз нячыстай сiлы. Згодна з павер’ямi нашых продкаў, калi ў хляве ёсць каза цi казёл, яны не дазволяць ведзьме забраць у каровы малако цi хлеўнiку замучаць коней: «Чорт казла не любiць, дамавiк яго не церпiць: таму i трымаюць яго на канюшнi, каб абаранiць ад дваравых i дамавых».

Вобраз казла таксама стаў сiмвалам перакладання грахоў цi вiны на кагосьцi iншага. Адсюль i такое выслоўе, як «козел отпущения» (руск).

Часам, каб «вылечыць» карову, якая стала даваць менш малака цi малако было з крывёю, набывалi казу i змешвалi малако казы з малаком каровы.

Малако казы лiчылася адзiным выратаваннем на пажары, якi ўзнiк ад маланкi.

«Казу» — маску цi чучала, часцей за ўсё выкарыстоўвалi ў каляндарных абрадах, звязаных з аграрнай магiяй. Так, каза стала неад’емным персанажам калядных святочных дзён, калi адным з пажаданняў было пажаданне добрага ўраджаю на наступны год, а значыць, i дабрабыту ў хаце. Чучала «казы» рабiлi наступным чынам: з дрэва рабiлi галаву з рагамi i рухомай скiвiцай, якую ўмацоўвалi на шост; таксама на яго надзявалi кажух, вывернуты поўсцю наверх. Часам хтосьцi з калядоўшчыкаў апранаў вывернуты кажух i маску, i станавiўся «казой». Радзей па падворках вадзiлi жывую казу. Лiчылi, што такiм чынам можна паспрыяць будучаму добраму ўраджаю.

Каза як вобраз таго, iншага свету, стала ўвасабленнем продкаў, якiя павiнны былi абавязкова прыйсцi ў хату на Каляды i блаславiць сям’ю для жыцця ў наступным (новым) годзе.

Дзякуючы пладавiтасцi казы, яе вобраз сустракаецца ў шлюбнай сiмволiцы: у песнях‑каханках воўк заляцаецца да казы, каб з’есцi (сiмвал жанiха, якi ўзяў сабе цнатлiвую нявесту (жонку).

Аксана Катовіч, Янка Крук, Звязда

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць