Улада2020

Качанава сустрэлася з Сіваком і Шорцам: Нічога надзвычайнага ў змене мэра Мінска няма

Наталля Качанава, Анатоль Сівак і Андрэй Шорац.

Нічога надзвычайнага ў прызначэнні Анатоля Сівака новым старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта няма. Пра гэта заявіла журналістам, адказваючы на ​​пытанне БЕЛТА, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

«Гэта ніякая не надзвычайная сітуацыя. Горад Мінск дасягнуў вельмі высокага ўзроўню ў развіцці. Як па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні, так і па выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Тут самая высокая заработная плата, сканцэнтравана вялікая колькасць працоўных рэсурсаў. Планка досыць высокая. Цяпер гэтую працу, якая праводзілася папярэднім кіраўніком, трэба працягнуць. І, вядома, трэба надаць новы імпульс у развіцці горада», — сказала кіраўнік Адміністрацыі.

У цэлым яна адзначыла, што ў краіне вядзецца планамерная работа па ратацыі кадраў, іх падборы і расстаноўцы. Гэта робіцца для перспектыўнага развіцця таго ці іншага горада, рэгіёна, раёна або галіны. Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта удакладніла, што Андрэй Шорац вызвалены ад пасады ў сувязі з пераводам на іншую працу.

У Мінгарвыканкаме адразу пасля кадравага прызначэння ў Лукашэнкі адбылася сустрэча Наталлі Качанавай з новым кіраўніком Мінска Анатолем Сіваком і былым мэрам Андрэем Шорцам, на якой абмяркоўваліся пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы па развіцці сталіцы.

Пяць фактаў пра новага мэра Мінска Анатоля Сівака

Лукашэнка назваў галоўныя прычыны прызначэння новага мэра Мінска: Надышоў час уставіць мазгі кіраўнікам адміністрацый

Каментары20

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар18

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар18

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць