Афіша

Вялікая вечарына «Дзеяслова»

3 сьнежня ў менскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) адбудзецца літаратурна‑музычная вечарынa «Залаты апостраф — 2007».

У межах кампаніі «Будзьма» 3 снежня ў мінскім Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) адбудзецца літаратурна‑музычная вечарынa «Залаты апостраф — 2007».

У праграме вечарыны: ушанаванне лаўрэатаў штогадовай літаратурнай прэміі часопісу «Дзеяслоў» за лепшыя публікацыі 2007 году, а таксама прэзентацыя новых кніг з серыі «Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў».

У імпрэзе бяруць удзел вядомыя беларускія пісьменнікі і барды: Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Анатоль Кудравец, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько‑Майсюк, Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін, Алесь Пашкевіч, Сяргей Дубавец, Алесь Камоцкі, Тацяна Сапач, Галіна Дубянецкая, Тацяна Беланогая, Андрэй Хадановіч, Сяргей Прылуцкі.

Пачатак вечарыны ў 18 гадзін. Уваход вольны.

Уладальнікамі прэміі за 2004 год сталі паэт Алесь Пісьмянкоў (пасмяротна), Людміла Рублеўская за раман «Золата забытых магілаў» ды малады празаік Усевалад Сцебурака.

«Залатым апострафам‑2005» у намінацыі «паэзія» быў узнагароджаны Віктар Слінко за паэму «Жбан і вада», у намінацыі «проза» лепшымі тады былі прызнаны «Нэрвовы раман» і апавяданне «Хлопчык і яго бацькі» Леаніда Дранько‑Майсюка, у намінацыі «дэбют» журы адзначыла маладую паэтку Ганну Аўчыннікаву за падборку вершаў «Сэрца і неба».

Прэміяй за 2006 год у намінацыі «проза» у мінулым годзе была ўзнагароджана Вольга Іпатава за аповесць «Апошняя ахвяра свяшчэннага дуба», у намінацыі «паэзія» прэмію атрымаў мастак‑графік і паэт Рыгор Сітніца за падборку вершаў «І голас Бога слухае душа», а ў намінацыі «дэбют» прэміяй імя Анатоля Сыса была ўзнагароджана Лізавета‑Дамініка Панамарова за нізку вершаў «Крылы».

Як паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў, ужо вызначаны намінанты на прэмію «Залаты апостраф‑2007», якая адбудзецца 3 снежня. Імёны лаўрэатаў будуць абвешчаныя на літаратурна‑музычнай вечарыне «Залаты апостраф».

У намінацыі «проза» на атрыманне прэміі сёлета вылучаюцца тры прэтэндэнты: Альгерд Бахарэвіч — за аповесць «Пасьля фейерверку» (№ 27); Юры Станкевіч — за аповесць «Партрэт выпускніка на фоне адлігі» (№ 26) і апавяданне «Клон Чэ і яго жонка» (№ 29); Кастусь Тарасаў — за аповеды «Брыгіткі» (№ 26) і «Нячутныя гукі самоты» (№ 30).

За ўзнагароду ў намінацыі «паэзія» таксама змагаюцца тры аўтары. Гэта Людка Сільнова з падборкай вершаў «На Калінавым мосьце» (№ 30); Сяржук Сыс з нізкай вершаў «Залацісты цмок» (№ 29) і Андрэй Хадановіч з падборкай вершаў «Азёрная школа паэзіі» (№ 30).

У «дэбюце» намінуюцца Ірына Бельская — за нізку вершаў «Каб адагрэць сваю душу» (№ 30), Дар’я Ліс — за аповед «Звычайная гісторыя» (№ 26); Наталка Харытанюк — за аповед «Архан, Архан» (№ 27).

budzma.org, naviny.by

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць