Музыка1212

Зміцер Вайцюшкевіч заспяваў Маякоўскага па-беларуску АЎДЫЯ

2 лістапада ў Мінску Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць канцэртную прэзентацыю новага альбома «Люблю» на вершы Уладзіміра Маякоўскага. Сёння адбылася прэм’ера песні «Паслухайце» з яго, напісанай на беларускі пераклад аўтарства Рыгора Барадуліна.

— Калі выйшаў мой першы альбом на вершы Маякоўскага ў 2005 годзе, Барадулін мяне спытаў, чаму я не скарыстаў нідзе беларускія пераклады. А я проста неяк не падумаў, што яны ёсць! І вось гэтым разам узгадаў, зрабіў — вельмі такі пранікнёны і светлы тэкст, які хацелася дапоўніць адпаведнай музыкай, — распавядае Вайцюшкевіч.

Пераклад «Паслухайце» быў зроблены Рыгорам Барадуліным яшчэ на пачатку 80-х і выдадзены ў аднайменным зборніку. Акрамя гэтай кампазіцыі на альбоме «Люблю» будзе яшчэ адна песня на беларускай — «Размова з фінінспектарам аб паэзіі» ў перакладзе Віталя Рыжкова.

Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца ў зале «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, 16). На сцэну Вайцюшкевіч гэтым разам выйдзе з Apple Tea, Аляксандрам Шувалавым і іншымі ўдзельнікамі праекта. У першай частцы прагучыць новы альбом, у другой — найлепшыя песні з іншых дыскаў Вайцюшкевіча.

Квіткі: ад 24 да 33 рублёў на сайце і ў касах Kvitki.by.
Пачатак у 19:00.
Даведка: (033) 661 14 32.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць