Грамадства8989

Генадзь Давыдзька: Важна з факультэта журналістыкі знаходзіць маладых людзей, якія думаюць па-экстрэмісцку, і адлічваць

У менскім мультымэдыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь 3 кастрычніка прайшоў круглы стол трэцяга фэстывалю дакумэнтальнага кіно краін СНД «Евразия.DOC», паведамляе «Радыё Свабода».

Фэстываль праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін СНД. Яго актыўна рэклямавала і фэдэральнае агенцтва «Россотрудничество», якое адказвае за фармаваньне іміджу Расеі і падтрымку расейцаў за мяжой.

Вызначаючы мэты фэстывалю, старшыня журы Ўладзімір Мамантаў выказаўся за стварэньне агульнага мэнталітэту для інтэграцыі.

Першы фэстываль у Смаленску быў прысьвечаны «каляровым» рэвалюцыям як «інструмэнту дэстабілізацыі і зьмены ўлады ў розных краінах сьвету».

Потым пляцоўкай фэстывалю зрабілі Менск. Выбраныя сёлета для фэстывалю фільмы трансьлююць погляд крамлёўскай прапаганды на вайну ў Сырыі, «каляровыя» рэвалюцыі, «ліквідацыю расейскамоўнай адукацыі ў Латвіі», маюць выразную антыамэрыканскую і антызаходнюю скіраванасьць.

У рамках фэстывалю прайшоў круглы стол пад назвай «Дакумэнтальнае кіно ў эпоху постпраўды», на якім, сярод іншага, разважалі, як змагацца з фэйкамі.

Дзьве ключавыя фігуры ў гэтай дыскусіі зь беларускага боку — былы старшыня Белтэлерадыёкампаніі, а цяпер чалец Савету Рэспублікі і старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька і сакратар афіцыйнага Беларускага саюзу журналістаў, палітычны аглядальнік БТ з пулу Лукашэнкі Андрэй Крывашэеў.

Давыдзька: «Блогеры — дзеці фэйкаў»

Генадзь Давыдзька лічыць, што дакумэнтальнае кіно зьбірае дакумэнты «з мэтай максымальнага ўплыву на сьвет», каб яго «накіраваць у правільнае рэчышча».

Генадзь Давыдзька (зьлева)
Генадзь Давыдзька (зьлева).

«І добра, калі гэты таленавіты чалавек стаіць на пазыцыях стваральных, у якога ёсьць маральныя прынцыпы. Чаму вельмі важна з журналістыкі, з факультэту журналістыкі, факультэтаў экранных ВНУ хутка знаходзіць маладых людзей, якія думаюць па-экстрэмісцку, і адлічваць. Страшна, калі яны таленавітыя і калі пачнуць служыць злу. Каму ён будзе служыць? Бо эпоха постньюс, фэйкаў — гэта страшна», — сказаў Генадзь Давыдзька.

Паводле Давыдзькі, неабходна «зьверыць нашы гадзіньнікі, праглядзець, каму мы служым у гэты час, і «ату яго, ату» крычаць своечасова тым, хто спрабуе знайсьці лёгкую славу на нішы хлусьні».

«Цяпер вельмі прыемна і проста: ты зрабіў нейкую гадасьць у інтэрнэце — і ты славуты. Плюнуў проста нейкай гадасьцю ў інтэрнэце, ты за гэта не адказваеш, але ты папулярны чалавек, ты блогер. І яго ўсе ведаюць. І гэта дзеці фэйку. Вось ставіць такому эмацыйную, сэнсавую і праўную ацэнку. Хацелася б, каб у нас на гэты конт была выпрацавана нейкая сыстэма ў журналісцкім і рэжысэрскім коле. Ну і ў заканадаўстве таксама».

Генадзь Давыдзька ўзначальваў Белтэлерадыёкампанію са сьнежня 2010 да лютага 2018 году.

Каментары89

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць