Крушэнне самалёта мексіканскай авіякампаніі Aeromexico ў штаце Дуранга ў аўторак не прывяло да чалавечых ахвяр, паведамляюць інфармагенцтвы.
«Пацвярджаецца інфармацыя, што пры крушэнні рэйса AM2431 ніхто не загінуў», - напісаў у сваім Twitter губернатар мексіканскага рэгіёна Хасэ Росас Аіспура.
Se confirma que no hubo fallecidos en el accidente del vuelo #AM2431. En estos momentos se encuentra parte del Gabinete, encabezado por la Coordinadora @RosarioCastroL, para atender a los lesionados y cooperar con las autoridades del aeropuerto en la atención de éste suceso.
Пры гэтым каля 85 чалавек, якія знаходзіліся на борце самалёта, атрымалі траўмы. Пра гэта паведаміла газета Milenio са спасылкай на прадстаўніка ўпраўлення грамадзянскай абароны рэгіёна Аляхандра Кардаса.
Двое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
На борце самалёта Embraer 190, які выконваў рэйс з горада Дуранга ў Мехіка, знаходзіўся 101 чалавек: 97 пасажыраў і чатыры члена экіпажа. Самалёт упаў амаль адразу пасля ўзлёту, які адбываўся ў складаных умовах надвор'я.
Паведамляецца, што прычынай крушэння мог быць рэзкі парыў ветру. Апроч таго, падчас зніжэння самалёт зачапіў крылом зямлю.

Каментары