
26-28 ліпеня надвор'е Беларусі будзе вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, што паступае з усходу Украіны.
У чацвер на большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Удзень па паўднёвым усходзе месцамі моцныя залевы. У другой палове дня тэмпература павысіцца да +24.. + 30°С.
27 ліпеня ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Ноччу +15.. + 20°С, максімальная днём +25.. + 30°С, па паўднёвым усходзе месцамі +31.. + 32°С.
28 ліпеня, у суботу, месцамі па краіне, а па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Максімальная днём +27.. + 32°С.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данілу з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў і з чаго ўсё пачалося
Каментары