Здарэнні1818

Аднавяскоўцы прывязалі печніка да машыны і цягалі па лясной дарозе — выбівалі 50 рублёў

Жыхар Мядзельскага раёна паведаміў у міліцыю, што двое знаёмых адвезлі яго ў лес, збівалі і патрабавалі грошы, але яму ўдалося збегчы.

Высветлілася, што мужчына, які тэлефанаваў у міліцыю, са сваім таварышам напярэдадні ў доме рамантавалі печку. Узнагародай за дапамогу стала выпіўка.

На наступны дзень гаспадар дома з кватарантам пачаў кеміць з нагоды чарговай дозы спіртнога. У іх ўзнікла ідэя, што пасля ўчорашняга застолля павінны былі заставацца 50 рублёў. Знайсці іх не змаглі. Вырашылі, што грошы ўзялі ўчорашнія работнікі.

На машыне мужчыны адправіліся на іх пошукі. Калі знайшлі, то абодвух сілай пасадзілі ў машыну і павезлі ў лес.

Прывезлі «даўжнікоў» у лес каля вёскі Азаркі. Там мужчыны сталі патрабаваць вяртання грошай, перыядычна біць знаёмых. Зламыснікі палічылі, што збіцця будзе недастаткова і прывязалі ахвяру палявання адрэзаным рамянём бяспекі да фаркопа аўтамабіля. Пасля гэтага праехалі некалькі сотняў метраў па лясной дарозе, затым паклалі яго ў багажнік машыны.

Другі пацярпелы, знайшоўшы момант, збег. Яго таварыша вяскоўцы павезлі да сябе дадому для працягу катаванняў. Адтуль ён здолеў уцячы і патэлефанаваць у міліцыю.

Пацярпелы з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і пераломамі быў шпіталізаваны.

Крыўдзіцеляў заяўніка — 30-гадовага мужчыну і яго 34-гадовага прыяцеля — затрымалі па месцы жыхарства.

Падазраваныя знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Ім пагражае да 3 гадоў.

Хто ўсё ж узяў грошы, не паведамляецца.

Каментары18

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць