Грамадства4848

На ўкраінска-беларускай мяжы затрыманы журналіст Зміцер Галко, яму пагражае да шасці гадоў няволі

Уначы супрацоўнікамі праваахоўным органаў быў затрыманы вядомы беларускі журналіст Зміцер Галко. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла ягоная жонка Юлія Гаркуша.

«Зміцер усё ж паехаў у Мінск, разруліць сітуацыю з падатковай, але да Мінска не даехаў, яго арыштавалі», — напісала яна.

Вядома, што Галко ехаў у Беларусь са Львова. Яго затрымалі ў Столінскім раёне.

Дзяжурны Столінскага РАУС паведаміў «Нашай Ніве», што Зміцер Галко знаходзіцца ў іх, ён быў абвешчаны ў вышук як падазраваны па артыкуле 364 КК «Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў адносінах супрацоўніка органаў унутраных справаў». Паводле гэтага артыкула, журналісту можа пагражаць да 6 гадоў зняволення.

Гісторыя пачалася летась у канцы лістапада. Калі непаўналетні сын Змітра Ян адзначаў свой дзень нараджэння, дзе прысутнічаў і бацька. Паводле версіі міліцыі, у кватэры была гучная музыка, таму нехта выклікаў участковага. Калі ўчастковы з’явіўся, то ў яго нібыта адбылася сутычка са Змітром, у выніку якой у міліцыянта быў пабіты мабільнік.

Варта адзначыць, што на свяце ў непаўналетніх быў алкаголь. А потым удзельнікаў затрымлівалі амапаўцы. Адзін з падлеткаў уцякаў, скочыў з балкона, паламаў нагу.

Сам Галко казаў, што проста ўзяў міліцыянта за рукі, ніякай бойкі не было.

Праз нейкі час пасля таго інцыдэнта Галко з сынам з’ехаў ва Украіну, у Марыупаль, дзе жыве ягоная жонка. Сын ужо вярнуўся на радзіму, цяпер спрабаваў і бацька.

Зміцер Галко — беларускі журналіст і блогер, які супрацоўнічаў з многімі выданнямі. Запомніўся серыяй рэпартажаў пра вайну ва Украіне.

Каментары48

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца10

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Учора лясны пажар пад Гроднам тушылі больш за 60 чалавек. І патушылі, але толькі на час

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ7

З Беларусі ва Украіну залятаў паветраны шар, які ўзмацняе сігнал для расійскіх дронаў9

У Аўстрыі працягваецца гісторыя са з'яўленнем пацучынай атруты ў дзіцячым харчаванні. Затрымалі падазраванага 1

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры21

Чаму «Наша Ніва» так часта піша пра Пратасевіча? Патлумачыла Роўда37

Беларус расказаў, як за шэсць гадоў аб’ехаў усе гарады краіны

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца10

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць