Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы стварылі штучны інтэлект, які прадказвае верагоднасць смерці чалавека

Расійскія навукоўцы суместна з біялагічным стартапам Gero стварылі сістэму штучнага інтэлекту, здольную вылічаць біялагічны ўзрост і верагоднасць заўчаснай гібелі чалавека па дадзеных з фітнес-трэкера, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Scientific Reports. 

«Мы паказалі, што штучны інтэлект дазваляе ацаніць біялагічны ўзрост паддоследных і верагоднасць наступлення смерці. Для дакладных вынікаў не патрабуюцца медыцынскія аналізы — дастаткова дадзеных пра рухі чалавека, запісаных фітнес-трэкерам», — распавядае Пётр Федычаў, загадчык лабараторыі ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце, і навуковы дырэктар Gero.

Як распавядае матэматык, увасобіць гэтую ідэю яго камандзе дапамог праект NHANES, у рамках якога сацыяльныя і медыцынскія службы ЗША з 2003 па 2006 год сачылі за здароўем некалькіх дзесяткаў тысяч медработнікаў. База дадзеных, падрыхтаваная аўтарамі праекта, ўключала не толькі звесткі пра здароўе добраахвотнікаў, але і інфармацыю з фітнес-трэкера, што дапамагло навукоўцам «надрэсіраваць» штучны інтэлект.

«Мы навучылі нейронную сетку выяўляць неспрыяльныя тэндэнцыі — звязваць паслядоўнасці рухаў, якія паўтараюцца, з дадзенымі медыцынскіх гісторый і паказчыкамі аналізаў. Штучны інтэлект выдатна справіўся з задачай: выявіў паддоследных з групы падвышанай рызыкі і вызначыў іх рызыкі смяротнасці дакладней, чым традыцыйныя метады, якія прымяняюцца ў даследаваннях старэння», — распавядае навукоўца.

Напрыклад, разлікі сістэмы ШІ паказваюць, што верагоднасць памерці павышаецца прыкладна на 50%, калі чалавек пакутуе на дыябет: у агульнай складанасці гэта вядзе да страты прыкладна пяці гадоў жыцця. Калі ж добраахвотнікі актыўна займаліся спортам, то гэтая верагоднасць зніжалася да 15%.

Падобныя версіі штучнага розуму будуць цікавыя і простым людзям, і медыкам, і страхавым кампаніям. Цяпер навукоўцы распрацоўваюць мабільны дадатак, здольны ацаніць біялагічны ўзрост і верагоднасць смерці.

Чытайце таксама: Наступная рэвалюцыя ў інфарматыцы — нейронныя сеткі. Камп'ютар будзе не праграмавацца, а вучыцца

Каментары3

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі33

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі33

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць