Свет2121

У Малдове забаранілі трансляцыю расійскіх навінаў

На тэлеканалах Малдовы ў хуткім часе не будуць транслявацца расійскія навіны і палітычныя ток-шоу, піша Deutsche Welle.

Папраўкі ў заканадаўства, прынятыя парламентам 7 снежня адразу ў двух чытаннях, дазваляюць рэтрансляваць на тэрыторыі краіны толькі тыя інфармацыйныя і аналітычныя праграмы, якія выраблены ў краінах, якія ратыфікавалі Еўрапейскую канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні. Расія падпісала гэты дакумент яшчэ ў 2006 годзе, але не ратыфікавала яго. Папраўкі ў малдаўскі Кодэкс аб тэлерадыёвяшчанні прадугледжваюць для парушальнікаў закона штрафы ад 70 да 100 тысяч лееў (ад 3,5 да 4,9 тыс. еўра).

Абмеркаванне законапраекта ў парламенце заняло тры гадзіны. Хоць у дакуменце не гаворыцца непасрэдна аб забароне трансляцыі менавіта расійскіх праграм і няма ні слова пра расійскую прапаганду, прыхільнікі новаўвядзенняў казалі менавіта пра яе і шкоду, якую яна прыносіць. Іх апаненты нагадвалі аб правах чалавека і свабодзе слова. Апазіцыйная фракцыя камуністаў пакінула залу пасяджэнняў, не чакаючы галасавання.

Сацыялісты, якія выступаюць за еўразійскі шлях развіцця краіны, хоць і засталіся ў зале, але галасаваць не сталі. 61 дэпутат з 87 прысутных на пасяджэнні, выказаўся «за». Усяго ў малдоўскім парламенце 101 дэпутат.

Каментары21

Цяпер чытаюць

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі44

З YouTube выдалілі каналы БелТА, СТБ і АНТ. Улады пагражаюць контрмерамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць