Здароўе11

Інклюзія сваімі рукамі: як беларускія рамёствы дапамагаюць дзецям з аўтызмам

У Мінску ўпершыню прайшоў майстар-клас па беларускіх рамёствах для дзяцей з аўтызмам.

Бясплатныя заняткі арганізаваў Цэнтр дзіцячага развіцця «Бэбі-Клаб» пры падтрымцы кампаніі velcom для выхаванцаў Сямейнага інклюзіў-тэатра «і». Майстар-клас аб'яднаў як звычайных, так і асаблівых дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў, — паведамляюць арганізатары.

«У Беларусі не хапае пляцовак для развіцця асаблівых дзяцей, — канстатуе мастацкі кіраўнік тэатра Ірына Пушкарова. — Мы працуем з дзецьмі з аўтызмам і бачым, што многія дзяржаўныя, прыватныя цэнтры, гурткі і студыі не гатовыя працаваць з асаблівымі дзецьмі. Ёсць 2 асноўныя прычыны. Першая — недахоп кваліфікаваных спецыялістаў, другая — адсутнасць сродкаў у бацькоў, якія аддаюць грошы на аплату ц’ютараў і фізіятэрапеўтычных працэдур для дзяцей».

Падчас майстар-класа па беларускіх рамёствах спецыялісты Цэнтра дзіцячага развіцця «Бэбі-Клаб» зрабілі з дзецьмі зарадку, распавялі на беларускай мове пра традыцыйныя рамёствы і правялі занятак па лепцы з экагліны. У падарунак дзеці забралі з сабой сімпатычных птушак ўласнага вырабу.

«70% нашых педагогаў маюць кваліфікацыю, якая дазваляе працаваць з асаблівымі дзецьмі. Гэта педагогі-псіхолагі, лагапеды і іншыя спецыялісты, — тлумачыць дырэктар сеткі дзіцячых цэнтраў развіцця «Бэбі-Клаб» Вікторыя Копелева. — Мне, як маладой маме, сугучная ідэя стварэння інклюзіўнага грамадства. Я хачу, каб нашы дзеці з ранняга ўзросту вучыліся жыць у рэальным свеце і сябраваць з рознымі людзьмі».

Асаблівасць тэатра — у стварэнні ўнікальнага інклюзіўнага асяроддзя, дзе звычайныя таленавітыя дзеці з ранняга ўзросту вучацца нармальна ўспрымаць асаблівых, а дзеці з аўтызмам, у сваю чаргу, пераадольваюць складанасці развіцця і развіваюць навыкі камунікацыі. Падрыхтоўка адбываецца ў два этапы. Спачатку дзеці на індывідуальных занятках (вакал, харэаграфія, акцёрскае майстэрства) авалодваюць неабходнымі навыкамі, а затым прыступаюць да рэпетыцый у трупе і ўдзелу у спектаклях.

«Адна з праблем асаблівых дзяцей — парушэнне каардынацыі рухаў. Таму мы падтрымалі гэты майстар-клас, які, з аднаго боку, дапамагае палепшыць маторыку, а з другога — далучае дзіця да беларускай мовы і культуры з самага ранняга ўзросту. Мы спадзяёмся, што наш прыклад прыцягне ўвагу грамадства і натхніць многіх дапамагаць асаблівым дзецям», — адзначае начальнік аддзела камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка2

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка2

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць