Здарэнні55

Па справе ўкраінскага топ-менеджара затрыманы галоўны металург МТЗ

Беларускімі праваахоўнымі органамі затрыманы намеснік галоўнага інжынера па падрыхтоўцы металургічнай вытворчасці — галоўны металург МТЗ Андрэй Карась і яшчэ некалькі супрацоўнікаў трактарнага завода. Пра гэта TUT.BY паведамілі дзве не звязаныя адна з адной крыніцы.

«На заводзе затрымалі групу з некалькіх чалавек, якія за адпаведнае ўзнагароджанне куплялі ліцейныя матэрыялы. Група дзейнічала даўно. Пры гэтым якасць сыравіны часам выклікала пытанні», — сказаў суразмоўца. Паводле яго слоў, адным з затрыманых з'яўляецца галоўны металург МТЗ Андрэй Карась.

Яшчэ адна крыніца сказала, што падзеі на МТЗ — гэта працяг гісторыі з затрыманнем украінскага топ-менеджара. «Адны патрабавалі [адкат], іншыя давалі», — сказаў ён.

На МТЗ сказалі, што з 21 лістапада абавязкі галоўнага металурга завода выконвае іншы чалавек. Аб месцазнаходжанні Андрэя Карася на заводзе нічога невядома.

Тыдзень таму ўкраінскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Мінску дырэктара «Завода уцяжарвальнікаў» (Канстанцінаўка, Данецкая вобласць) Аляксандра Скібы.

Ва ўкраінскага прадпрыемства была заключана дамова з МТЗ на пастаўку прадукцыі, якая выкарыстоўваецца ў ліцейнай вытворчасці беларускага завода. Скіба прыбыў на перамовы на Мінскі трактарны завод 15 лістапада. Неўзабаве ён быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ Беларусі. Паводле інфармацыі, якая ёсць у пасла Украіны ў Беларусі, дырэктару ўкраінскага завода інкрымінуюць дачу хабару.

«Завод уцяжарвальнікаў» вырабляе сыпучыя матэрыялы, якія прымяняюцца ў ліцейнай вытворчасці для вытворчасці фармовачных, цэласных і супрацьпрыгарных пакрыццяў.

Атрымаць каментар у КДБ не ўдалося.

Каментары5

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць