Свет1111

Канада першай у Паўночнай Амерыцы ўвяла забарону на нашэнне паранджы

The Canadian Press

У канадскай правінцыі Квебек прынялі шырокі закон, які забараняе хаваць твар у грамадскіх месцах і на дзяржаўнай службе. Пра гэта паведамляе Globe and Mail.

Пад забарону трапляюць у першую чаргу нашэнне традыцыйных мусульманскіх прадметаў адзення, паранджы (буркі) і нікаба, якія хаваюць твар цалкам або часткова, аднак заканадаўцы не выключаюць, што забарона можа быць распаўсюджаны на выпадкі, калі людзі хаваюць твар іншымі спосабамі, напрыклад, пры дапамозе банданы, падкрэслівае выданне.

Гэтая забарона стала першай не толькі для Канады, але і для ўсёй Паўночнай Амерыкі.

Строгая забарона распаўсюджваецца на дзяржаўных служачых — работнікаў і супрацоўніц бальніц, бібліятэк, школ, органаў дзяржаўнай улады і муніцыпалітэтаў, а таксама на тых, хто заняты ў галіне пасажырскіх перавозак.

Акрамя таго, забараняецца хаваць твар усім астатнім - падчас атрымання дзяржпаслуг, а таксама пасажырам грамадскага транспарту. «Каб скарыстацца грамадскім транспартам, вы павінны адкрыць свой твар і не закрываць яго на працягу ўсёй паездкі», - падкрэсліла міністр юстыцыі Квебека Стэфані Вале.

Закон прадугледжвае выключэнні для тых, хто займаецца рэлігійным навучаннем, або аказвае іншага роду «духоўную дапамогу» вернікам, а таксама для тых, хто вымушаны закрываць твар з-за сваіх умоваў або прафесійных небяспек.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар8

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут расказаў, калі вернецца ў Беларусь13

«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах18

Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак7

«Абанемент на спакойнае жыццё ануляваны». Камандуючы Сіламі БПЛА Украіны пракаментаваў налёт на Маскву і зноў прыгразіў Лукашэнку29

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца13

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ4

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар8

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць