Зацверджаны парадак і нормы забеспячэння ўніформай суддзяў у Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам № 358 «Аб мерах па забеспячэнні дзейнасці судоў», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 кастрычніка, піша Tut.by.
Судзейскі камплект складаецца з мантыі, кашулі мужчынскай альбо блузкі жаночай, а таксама гальштука. Яны павінны адпавядаць устаноўленым заканадаўствам апісанню і памеру адзення.
Так суддзі Канстытуцыйнага суда патрабуецца адна мантыя, дзве кашулі (блузкі) і два гальштукі. Тэрмін іх нашэння - 6 гадоў, 2 гады і 2 гады адпаведна.
Суддзям суда агульнай юрысдыкцыі ў камплекце належыць на адзін гальштук менш. Акрамя таго, ім на год зменшаны тэрміны нашэння мантый і кашуль.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Каментары