Свет3636

Прэзідэнт Польшчы падпісаў закон аб зносе камуністычных помнікаў

wyborcza.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму, гаворыцца ў паведамленні на сайце кіраўніка дзяржавы. Папраўкі прадугледжваюць дэмантаж помнікаў і перайменаванне аб'ектаў, звязаных з камуністычным мінулым.

Згодна з польскім заканадаўствам, дакумент уступіць у сілу праз тры месяцы з даты падпісання.

Папраўкі ў закон аб забароне прапаганды камунізму ў канцы чэрвеня былі прынятыя Соймам Польшчы. Паводле гэтых паправак, мясцовыя ўлады атрымаюць права выносіць рашэнне аб дэмантажы помнікаў перыяду камунізму. У той жа час, піша выданне wPolityce, пад іх дзеянне не падпадаюць помнікі, не прызначаныя для «для публічнага прагляду» і размешчаныя на могілках. Таксама з сферы дзеяння закона былі выключаны аб'екты, якія маюць адукацыйную або культурную значнасць.

Дакумент пашырае поле дзеяння закона аб забароне камуністычнай прапаганды, які быў прыняты ў Польшчы вясной мінулага года. Як паведамляла «Радыё Польшча», тады ў Сейме налічылі парадку 1300 назваў вуліц у польскіх гарадах, якія былі звязаны з камунізмам. Сярод іншых, у іх ліку былі вуліцы, названыя ў гонар Фелікса Дзяржынскага і Чырвонай Арміі. У той жа час, у першапачатковай версіі закона не рэгуляваўся пытанне аб дэмантажы помнікаў і мемарыяльных таблічак перыяду камунізму.

Каментары36

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі20

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць