Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда стаяць у Варшаве перад карцінай Яна Матэйкі «Рэйтан. Упадак Польшчы» (арыгінальная назва твора «Рэйтан на сойме 1773 года»).
Карціна напісаная ў 1866 годзе і паказвае падзеі красавіка 1773-га, калі беларускі шляхціч з Грушаўкі (сёння Ляхавіцкі раён) Тадэвуш Рэйтан спрабаваў сарваць сойм і не дапусціць першага падзелу Рэчы Паспалітай. Каб не выпусціць дэпутатаў з залы пасяджэнняў, Рэйтан лёг перад выхадам са словамі: «Забіце мяне, не забівайце Айчыну!». За дзвярыма бачныя расійскія грэнадзёры.
Падрабязней пра мастацкі твор і яго аўтара можна прачытаць у артыкуле Змітра Юркевіча.
-
«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз

Каментары