Навука і тэхналогіі66

Цім Кук: «У ЗША мае быць самы сучасны ў свеце ўрад. Пакуль гэта не так»

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп правёў у Белым доме першае пасяджэнне тэхнічнай рады, якое наведалі кіраўнікі 18 найбуйнейшых амерыканскіх IT-кампаній, уключаючы кіраўніка Apple Ціма Кука, кіраўніка Microsoft Сат'ю Наделу і гендырэктара Amazon Джэфа Безоса.

«Наша мэта — правесці радыкальную трансфармацыю тэхналогій федэральнага ўрада, якая забяспечыць значна больш якасныя паслугі для грамадзян. Ураду трэба дагнаць тэхналагічную рэвалюцыю», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Старшыня тэхнічнай рады Джарэд Кушнер адзначыў, што ў некаторых дзяржустановах ЗША, у тым ліку ў Міністэрстве абароны, па-ранейшаму выкарыстоўваюцца дыскеты.

З ім пагадзіўся кіраўнік Apple Цім Кук, які заявіў пра адсталасць амерыканскага ўрада ў пытаннях тэхналогій. «У ЗША мае быць самы сучасны ўрад у свеце. Пакуль гэта не так», - сказаў Кук.

Як падкрэсліў кіраўнік Amazon Джэф Безас, ён бы хацеў, каб адміністрацыя Трампа выкарыстала камерцыйныя даступныя тэхналогіі, машыннае навучанне і штучны інтэлект.

На сустрэчы кіраўнік Apple падняў пытанне аб спрашчэнні працэдуры атрымання амерыканскай візы для высокакваліфікаваных спецыялістаў з іншых краін.

Тэхнічная рада была сфармаваная ўказам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ад 1 мая. Яго старшынёй прызначаны Джарэд Кушнер — старшы дарадца кіраўніка Белага дома і па сумяшчальніцтве муж Іванкі Трамп. Мэтай рады абвешчаныя «пераўтварэнне і мадэрнізацыя» дзяржаўных лічбавых паслуг.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць