Эканоміка1313

Беларусь прапанавала кітайцам купіць мяса- і малаказаводы ў Мінску, Оршы, Барысаве

Беларусь і Кітай прыкметна прасунуліся ў перамовах аб маштабным аграпраекце. Пра гэта паведамілі журналістам прэзідэнт карпарацыі DRex Дай Шывей і прэзідэнт Xinrongji Holding Group Ніан Ёнган. Як заявіў міністр сельскай гаспадаркі Леанід Заяц, тэрміны ўсіх крокаў вельмі сціснутыя — гэты год, і іх трэба выканаць.

Фота: TUT.BY

«У Кітаі ёсць вялікі рынак, у вас — харчаванне. Беларускі ўрад працуе вельмі хутка і вельмі эфектыўна, і гэта прымушае нас паскарацца. Думаю, тэрміны мы вытрымаем», — адзначыў прэзідэнт карпарацыі DRex Дай Шывей.

Кітай абавязаўся да 1 верасня зарэгістраваць сумеснае прадпрыемства па экспарце беларускіх сельгаставараў у аб'ёме не менш за 10 млн даляраў у месяц.

Сузаснавальнікам выступіць беларускі бок, і ў перспектыве сумесная кампанія атрымае паўнамоцтвы па інвеставанні ў выглядзе куплі доляў у статутных капіталах перапрацоўчых сельгаспрадпрыемстваў.

Кітай таксама інфармаваў беларусаў аб намеры купіць долю ў банку «Масква-Мінск» і стварыць у «Вялікім камені» прадпрыемства па выпуску новага віду ўпакоўкі на аснове полілактыду, які павінен замяніць пластыкавую і поліэтыленавую ўпакоўку (тэрмін да 1 кастрычніка).

Кітай выказаў гатоўнасць да канца года ўзяць у арэнду 20 тыс. га зямлі пад будаўніцтва малочна-таварных ферм на 40 тыс. галоў. Кіраўнік Мінсельгасхарча Леанід Заяц удакладніў, што гаворка ідзе пра ўсход Магілёўскай вобласці, Клімавіцкі раён, каб атрымаць дадатковыя аб'ёмы сыравіны.

Беларусь прапанавала кітайскаму боку ў якасці аб'екта для інвестыцый Аршанскі мясакансервавы камбінат, «Малочны гасцінец» і «Здравушка мілк». Як было заяўлена, Кітай гатовы разгледзець куплю доляў у гэтых прадпрыемствах.

Як паведамляў прэзідэнт карпарацыі DRex Дай Шывей, асноўная сфера інтарэсаў карпарацыі — інвесціраванне сродкаў у вытворчасць малочнай прадукцыі, кітайцы разлічваюць стварыць у Беларусі буйное прадпрыемства.

Сума запланаваных інвестыцый — 1 мільярд даляраў, а ўмовы і кірункі будуць абмяркоўвацца. Мяркуецца, што магчымы варыянт як глыбокай мадэрнізацыі аднаго з існуючых прадпрыемстваў, так і будаўніцтва новага.

Як раней паведамлялася, Мінсельгасхарч Беларусі ў траўні падпісаў пратакол аб намерах з кітайскай карпарацыяй DRex аб прамых інвестыцыях у сельскагаспадарчы сектар Беларусі на суму 1 мільярд даляраў.

Карпарацыя мае намер інвеставаць у развіццё малочнага сектара нашай краіны, а ў прыватнасці, у будаўніцтва малочна-таварных комплексаў і мадэрнізацыю перапрацоўчых прадпрыемстваў.

У першым квартале бягучага года Беларусі ўдалося нарасціць экспарт сельгаспрадукцыі ў Кітай у 1,5 раза і выйсці на суму 4,2 мільёна даляраў. Падпісаныя ў траўні кантракты дазволяць нарасціць аб'ём экспарту ў Паднябесную да 15 мільёнаў даляраў да канца бягучага года, разлічваюць у міністэрстве.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі15

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Ютуб-канал Юрыя Дудзя прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім2

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры32

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman8

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

Лукашэнка: Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі15

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць