Усяго патроху1111

З'явілася вакансія падарожніка з заробкам 2,5 тысячы еўра на месяц

Стваральнікі праекта World Life Experience шукаюць 12 чалавек, якія павінны будуць падарожнічаць па ўсім свеце за заробак у 2,5 тысячы еўра на месяц для кожнага. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.

Прадстаўнікі World Life Experience хочуць сабраць каманду з шасці мужчын і шасці жанчын ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. На працягу года гэтая група аб'ездзіць 40 краін у Еўропе, Азіі, Афрыцы і іншых рэгіёнах свету. Вандроўнікі, у прыватнасці, пабываюць у Партугаліі, Іспаніі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Кітаі, Індыі, Аўстраліі і на Мадагаскары.

Турысты павінны будуць пісаць нататкі пра свае прыгоды, а таксама выкладваць фота і відэа на сайце World Life Experience і ў сацыяльных сетках. Акрамя таго, яны абавязаныя будуць ўзаемадзейнічаць з мясцовымі сацыяльнымі арганізацыямі і ўдзельнічаць у дабрачынных праектах, напрыклад дапамагаць бяздомным.

World Life Experience абяцае пакрыць усе выдаткі сваіх супрацоўнікаў: пералёт, пражыванне, страхоўку, забавы. Акрамя таго, турыстам пададуць час на адпачынак — чатыры перапынкі на год па два тыдні кожны.

Заяўкі прымаюцца да 30 чэрвеня. Падарожжы стартуюць у сярэдзіне верасня. Супрацоўнікі World Life Experience павінны будуць ездзіць па свеце ўсе разам.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы11

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам6

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць