Навука і тэхналогіі11

«Драконавая скура»: у Антарктыцы знайшлі незвычайны лёд ФОТА

Групе амерыканскіх навукоўцаў, якія даследуюць мора Роса, удалося сфатаграфаваць тып лёду, які рэдка сустракаецца — «драконавая скура». Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на сайт Інстытута марскіх і антарктычных даследаванняў пры Універсітэце Тасманіі.

Тут і ніжэй фота: Guy Williams / PIPER collaboration

«Драконавая скура» ўтвараецца пад уздзеяннем катабатычных вятроў, накіраваных уніз. Яны падымаюць краі марскога лёду і прымушаюць іх датыкацца адзін да аднаго. Такім чынам утвараюцца рыфленыя грабяні, падобныя да скуры міфічнай істоты.

Доктар Гай Уільямс з інстытута марскіх і антарктычных даследаванняў (IMAS) заўважыў, што «драконавая скура» — рэдкая з'ява. У Антарктыцы такі лёд убачылі ўпершыню за дзесяць гадоў.

Першапачатковай мэтай экспедыцыі было вывучэнне палонкі — прасторы чыстай (адкрытай) вады ў ледзяным покрыве мора Роса падчас палярнай зімы. У экспедыцыі бяруць удзел 27 навукоўцаў з 8 краін свету, яна скончыцца ў чэрвені гэтага года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць