Афіша

Антрапалагічны шок: Беларусь пасля Чарнобыля

Чацвертае паседжанне «Клуб вуснага гісторыка» будзе прысвечана Чарнобыльскай катастрофе.

Кожная гадавіна Чарнобыльскай катастрофы прымушае чарговы раз падумаць, ці зрабілі мы якія-кольвек высновы з той страшнай падзеі і ці вырашылі з вялікай колькасці праблем хоць якую частку.

Аднак, кожная спроба размаўляць на тэму постчарнобыльскага свету выяўляе важную акалічнасць: мы не можам думаць пра будучыню, пакуль не разбярэмся з мінулым.

Так склалася, што Чарнобыль ніколі не быў у мэйнстрыме гуманітарыстыкі: гісторыкі, сацыёлагі, філосафы цікавіліся гэтай тэмай мала і час ад часу. Парадаксальна, але па-за дыскурсам апынуліся галоўныя героі — людзі, якія на свае вочы бычылі тыя падзеі і самі ў іх удзельнічалі. Не проста сведкі часу, але сведкі сацыяльнага, палітычнага і экалагічнага пералому. Таму ўсё яшчэ актуальнай застаецца праца са сведкамі, бо без гэтага проста немагчыма будзе пабачыць поўную карціну.

Менавіта ўспаміны будуць у цэнтры даклада гісторыка Аляксандра Далгоўскага, які даследуе Чарнобыль і яго наступствы не толькі ў архівах і бібліятэках, але і ў інтэрв'ю з людзьмі.

«Антрапалагічны шок? Рэакцыі ў БССР на Чарнобыльскую катастрофу» — так называецца даклад, з якім плануе выступіць даследчык. Як успрыняла насельніцтва Беларусі Чарнобыльскую катастрофу, як функцыяваў савецкі крызісны мэнэджмент і як ўдалося ва ўмовах палітыкі галоснасці і перабудовы замоўчваць наступствы трагедыі — вось яго галоўныя пункты.

Экалагічны актывіст Уладзімір Валодзін раскажа пра ініцыятывы, што ўзніклі пасля аварыі і працягваюць існаваць зараз. Якім кірункам удалося дасягнуць найбольшага поспеху, і што засталося па-за ўвагай даследчыкаў і актывістаў. Акром таго, раскажа Уладзімер Валодзін і пра асобаў, якія стаялі ля вытокаў постчарнобыльскіх арганізацый.

Мадэратар сустрэчы — Ірына Кашталян.

Паседжанне адбудзецца 21 красавіка ў 18.30 у Гістарычнай майстэрні (вул. Сухая, 25). Уваход вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар16

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля1

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён11

У гамяльчанкі ў кватэры 11 гадаванцаў, а па новым законе можна толькі двух. Куды падзець астатніх?5

Прыгожа, але небяспечна: доктар патлумачыла шкоду вузкага адзення і кампрэсійнай бялізны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар16

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць