Улада

Вуліца імя Сапегі такі будзе

30 ліпеня ў Пружанах адбыліся публічныя дэбаты па перайменаваньні адной з вуліц горада імем канцлера ВКЛ Лява Сапегі. Вынікам сустрэчы стала кампраміснае рашэньне назваць імем вялікага дзеяча новую вуліцу, якая цяпер праектуецца.

30 ліпеня ў Пружанах адбыліся публічныя дэбаты па перайменаваньні адной з вуліц горада імем канцлера ВКЛ Лява Сапегі. Вынікам сустрэчы стала кампраміснае рашэньне назваць імем вялікага дзеяча новую вуліцу, якая толькі праектуецца.

Сустрэча ў лады і грамадзкасьці адбылася ў зале паседжаньня дэпутатаў мясцовага Савета.

«У цэлым мы задаволены вынікам дэбатаў, хаця, канешне, нашай мэтай было менавіта перайменаваньне вуліц, якія носяць імёны былых НКВДыстаў і камуністычных партфункцыянэраў, што мелі датычнасьць да палітычных і іншых відаў рэпрэсій. Нам таксама ўдалося схіліць камісію да разгляду пытаньня аб наданьні новым вуліцам імёнаў знакамітых землякоў Пружаншчыны», – адзначыў актывіст Руху «За Свабоду» Зьміцер Красевіч.

Нагадаем, месяц таму па ініцыятыве Руху «За Свабоду», ТБМ і жыхароў Пружанаў, быў арганізаваны збор подпісаў грамадзянаў са зваротам да мясцовага Савета дэпутатаў і выканаўчага Камітэту аб перайменаваньні адной з вуліц горада імем канцлера ВКЛ Льва Сапегі. Пад калектыўнай просьбай падпісалася больш за сто грамадзянаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць