Афіцыйная кропка продажаў амерыканскага вытворцы павінна адкрыцца ў гандлёвым цэнтры «Замак» ужо ў красавіку.

Дакладная дата залежыць ад таго, калі ў «Замку» скончыцца рамонт. Пакуль плануецца, што магазін размесціцца на першым паверсе. Пастаўляць як красоўкі, так і брэндавае адзенне будуць з Расіі.
Ініцыятаркай з’яўлення монабрэндавай крамы ў нашай краіне стала Святлана Аўраменка. Доўгі час яна спецыяльна вывучала попыт на дадзеную прадукцыю ў Расіі і для сябе адзначыла, што ніякі крызіс «кросам» не страшны: «у бэлансах ганяе палова Масквы».
Кошт красовак «New Balance» у еўрапейскіх крамах зараз складае ад 60 да 80 еўра, прычым як за дарослыя, так і за дзіцячыя мадэлі. Прадстаўнікі будучай беларускай крамы запэўнілі, што ў Беларусі цэны будуць такія ж, як сусветныя, бо яны з’яўляюцца фіксаванымі для ўсіх дылераў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данілу з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў і з чаго ўсё пачалося
Каментары