Эканоміка33

Бюджэт пражытачнага мінімуму павялічаны на 5,58 рубля

1 лютага ў Беларусі на 5,58 рубля павялічаны бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва — цяпер ён складае 180,10 рубля.

Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, новы нарматыў будзе дзейнічаць па 30 красавіка 2017 года.

З пачатку 2016 года БПМ штоквартальна павялічваўся, а 1 лістапада быў зменшаны на 98 капеек з-за паніжэння цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў перыяд яе масавай нарыхтоўкі і значнай удзельнай вагі гэтага артыкула расходаў у прадуктах харчавання, піша БелаПАН.

У сувязі са зменай БПМ 1 лютага 2017 года павялічаныя: мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці i сацыяльнай абароне; дапамогі па доглядзе інваліда I групы ці асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; дапамогі на дзяцей — пры нараджэнні дзіцяці (першага дзіцяці — 10 БПМ, другога і наступных дзяцей — 14 БПМ), па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ), на дзяцей ва ўзросце ад трох да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ); іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Зацверджаны таксама новы БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольных грамадзян — у памеры 198,63 рубля; пенсіянераў — 138,80; студэнтаў — 175,24; дзяцей да трох гадоў — 116,83; дзяцей ад трох да шасці гадоў — 160,61; дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 197,40 рубля.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць