Грамадства55

У Беларусі жанчыны часцей ахвяруюць грошы, а мужчыны — падпісваюць петыцыі

У Беларусі жанчыны часцей ахвяруюць грошы і дапамагаюць на валанцёрскіх пачатках грамадскім арганізацыям, мужчыны — часцей падпісваюць петыцыі, сведчаць звесткі даследавання беларускай інтэрнэт-аўдыторыі «Дасведчанасць і далучанасць да дзейнасці грамадскіх арганізацый і нефармальных ініцыятыў у Беларусі», вынікі якога прэзентаваныя 9 студзеня ў Мінску.

Даследаванне праводзілася ў снежні 2016 года «Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі» ў партнёрстве з «Балтыйскай ініцыятывай інтэрнэт-палітыкі» (e-baltic.org).

Паводле слоў кіраўніка праекта e-baltic.org Міхаіла Дарашэвіча, у даследаванні ўзялі ўдзел 2.011 рэспандэнтаў, з якіх 1.052 (59%) ведаюць аб грамадскіх арганізацыях і нефармальных ініцыятывах у Беларусі.

Найбольш вядомымі тыпамі арганізацый ўдзельнікі апытання назвалі прафсаюзныя (54,3%), маладзёжныя (50,7%), спартыўныя (42,6%), сацыяльныя (39,8%) і рэлігійныя (34,4%). Замыкаюць спіс арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі рэгіянальнага і мясцовага развіцця, а таксама навукай і даследаваннямі.

6,6% апытаных самастойна або ў складзе каманды рэалізуюць праекты і ініцыятывы, 16,4% — з'яўляюцца членамі грамадскай арганізацыі, 48,4% заявілі, што ўдзельнічалі ў працы грамадскай арганізацыі або ініцыятыве.

65% апытаных мяркуюць, што грамадскія арганізацыі прыносяць карысць беларускаму грамадству.

Сярод галоўных прычын ўдзелу ў працы грамадскай арганізацыі апытаныя назвалі «агульныя каштоўнасці, цікавыя праекты і дакладныя мэты».

Найбольш актыўна ў працы грамадскіх арганізацый і ініцыятыў удзельнічаюць маладыя людзі ад 15 да 24 гадоў. Пры гэтым яны часцей за іншыя ўзроставыя груп працуюць у якасці валанцёраў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць