Літаратура11

Стартуе новы сезон Прэміі Цёткі для дзіцячых пісьменнікаў і ілюстратараў

Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і дабрачынны фонд «Вяртанне» абвяшчаюць прыём заявак на Прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. Прэмія будзе ўручаная ўжо другі раз вясной 2017 года, да конкурсу прымаюцца кнігі, што выйшлі ў 2016 годзе па-беларуску. 

Прэмія Цёткі будзе ўручацца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў (незалежна ад роду літаратуры — проза, паэзія, драматургія — аўтару арыгінальнай беларускай кнігі) і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі (мастаку-ілюстратару кнігі).

У кожнай намінацыі будзе вызначаны адзін пераможца. Кожны з іх атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Больш інфармацыі шукайце на афіцыйным сайце ciotka.by.

Каб падаць кнігу на конкурс, трэба запоўніць форму на сайце ciotka.by. Прапанаваць кнігу на конкурс могуць выдавецтвы, аргкамітэт прэміі, члены журы, а таксама сам аўтар або мастак і наогул любы зацікаўлены чытач.

Летась пераможцамі першай Прэміі Цёткі сталі пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік з кнігай «Сем ружаў».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома4

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць