Свет88

Страляніна ў гандлёвым цэнтры ў ЗША: трое загінулі, двое параненыя

Тры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ва універмагу Macy's у амерыканскім горадзе Берлінгтан, штат Вашынгтон. Яшчэ двое параненыя.

AP

Адзін з пацярпелых знаходзіцца ў крытычным стане. Першапачаткова паведамлялася пра яго смерць, але, па ўдакладненых дадзеных паліцыі, яму ўдалося выжыць.

Усе трое загінулых — жанчыны.

Наваколлі гандлёвага цэнтра Cascade Mall ачэпленыя паліцыяй, ідуць пошукі меркаванага зламысніка.

Паліцыя схіляецца да версіі, што нападнік быў адзін. Улады штата апублікавалі фатаграфію падазраванага: гэта мужчына лацінаамерыканскай знешнасці ў шэрай вопратцы і ўзброены вінтоўкай.

AP

Матывы атакі пакуль не вядомыя.

Меркаваны стралок мог накіравацца ў бок аўтамагістралі I-5, паведамляе Seattle Times са спасылкай на сведак.

Прадстаўнік паліцыі штата Вашынгтон Марк Фрэнсіс напісаў у твітары, што выжылыя пры нападзе ў дадзены момант эвакуяваныя ў суседнюю царкву.

Паводле яго слоў, нападнік пакінуў гандлёвы цэнтр да прыезду паліцыі.

Горад Берлінгтан знаходзіцца прыкладна ў 100 км на поўнач ад Сіэтла.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць