Грамадства55

Статкевіч і Севярынец склалі свой спіс беларускіх палітвязняў — 16 чалавек

У мінскім офісе Партыі БНФ прайшоў форум «Свабоду палітзьняволеным», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадзкія актывісты, праваабаронцы: Мікалай Статкевіч, Аляксей Янукевіч, Аляксандар Дабравольскі, Валер Шчукін, Алег Воўчак, Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Пастухоў. Мадэратарам форуму быў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

«Кожны раз, як толькі мы даведваемся, што ў краіне пачалася новая хваля рэпрэсіяў, мы зьбіраемся, каб даць рады гэтай сытуацыі. Цяпер становішча парадаксальнае, бо ў краіне ідзе перадвыбарчая кампанія, адбываецца лібэралізацыя, але ў той жа момант новыя людзі трапляюць за краты», — зазначыў Севярынец.

Падчас адкрытага галасаваньня ўдзельнікі форуму зацьвердзілі сьпіс асобаў, якіх, паводле меркаваньня часткі грамадзкай супольнасьці, варта прызнаць палітзьняволенымі.

Сьпіс складаецца з 16 чалавек: Эдуард Пальчыс, Зьміцер Паліенка, Аляксей Жалноў, Алеся Садоўская, Андрэй Бандарэнка, Уладзімер Кондрусь, Міхаіл Жамчужны, Ірына Моцная, Кірыл Сілівончык, Аляксандар Лапіцкі, Аляксандар Юркойць, Тарас Аватараў, Зьміцер Цехановіч, Ільля Валавік, Вадзім Бойка і Філіп Іваноў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць