Свет2323

СМІ: У баі з «украінскімі дыверсантамі» загінуў падпалкоўнік ФСБ

У баі з «украінскімі дыверсантамі», якія нібыта спрабавалі прарвацца ў Крым, загінулі падпалкоўнік ФСБ Раман Каменеў і дэсантнік-кантрактнік Сямён Сычоў. Новыя падрабязнасці скандальнай гісторыі ў сераду апублікавала расійская газета «Коммерсант».

Выданне спасылаецца на неназваную крыніцу, знаёмую з ходам расследавання. Адзначаецца, што ў справе аб гібелі сілавікоў няма абвінавачаных, паколькі забойца падпалкоўніка ФСБ можа быць як сярод забітых «дыверсантаў», так і сярод затрыманых. Што да забойцаў дэсантніка, дык усе яны «ўцяклі на тэрыторыю Украіны».

Упершыню сцвярджаецца, што расійскія сілавікі не выпадкова выявілі «ўкраінскіх дыверсантаў», а чакалі іх. Яшчэ 6 жніўня яны атрымалі аператыўную інфармацыю, што ў Крым перакідваецца група «дыверсантаў». Падпалкоўнік Каменеў апынуўся на іх шляху. Ён загадаў невядомым здаць зброю, але тыя адкрылі аўтаматны агонь і забілі расійскага афіцэра. Загінулі і двое «дыверсантаў», яшчэ трое затрыманыя і спрабуюць «зваліць віну за гібель афіцэра ФСБ адзін на аднаго».

Што да механіка-кіроўцы БМД 22-гадовага яфрэйтара Сямёна Сычова, дык ён загінуў у баю з іншай групай «дыверсантаў» каля Сіваша. Як піша «Коммерсант», дэсантнік пасмяротна атрымае ордэн Мужнасці, а афіцэр ФСБ — званне Героя Расіі (пасмяротна).

Украінскі бок катэгарычна адмаўляе ўдзел сваіх сілавікоў у нейкіх баях у Крыме, называе агучаную расійскую версію правакацыяй. Сцвярджаецца, што затрыманыя не маюць ніякага дачынення да ўкраінскіх сілавых структур. Масква, як вядома, абвінавачвае Кіеў у падрыхтоўцы серыі тэрактаў у Крыме.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць