Улада11

Ярмошына расказала, у якіх выпадках патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты адмовяць у рэгістрацыі

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным 4 жніўня на інтэрнэт-партале Выбары-2016, расказала, у якіх выпадках патэнцыйным кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання адмовяць у рэгістрацыі, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына нагадала, што па ўсёй краіне кандыдатамі ў дэпутаты вылучаны 630 чалавек, цяпер выбарчыя камісіі правяраюць іх дакументы, па выніках будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў ёй.

У прыватнасці, у асоб, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, правяраецца сапраўднасць подпiсаў.

Для першай праверкі бярэцца не менш як 20 працэнтаў, або 200 подпісаў. Калі больш за 15 працэнтаў подпісаў з ліку правераных забракаваны як недакладныя, для праверкі бярэцца яшчэ 150 подпісаў. Калі сума такіх подпісаў па выніках дзвюх праверак перавышае 15 працэнтаў, кандыдату будзе адмоўлена.

Для асоб, якія вылучаліся ад працоўных калектываў, правяраецца колькасць работнікаў прадпрыемства.

На прадпрыемстве павінна працаваць не менш як 300 чалавек, а на сходзе па вылучэнні кандыдата павінна прысутнічаць больш за 50 працэнтаў ад колькасці працуючых.

Падставамі для адмовы таксама з'яўляюцца: парушэнне закона ініцыятыўнай групай у перыяд вылучэння (калі групе выносіліся афіцыйныя папярэджанні); калі кандыдат у дэпутаты прадставіў недакладную дэкларацыю аб даходах і маёмасці або не прадставіў яе; калі ён не прадставіў заяву аб згодзе балаціравацца кандыдатам у дэпутаты.

Лідзія Ярмошына таксама адзначыла, што ў сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве балаціравацца кандыдат у дэпутаты ў бягучым годзе можа толькі па адной выбарчай акрузе.

Паводле слоў кіраўніка Цэнтрвыбаркама, выбарчыя камісіі пры праверцы дакументаў звяртаюць асаблівую ўвагу на такія моманты, як аказанне замежнай дапамогі асобам, якія вылучаюцца ў кандыдаты. Грубым парушэннем заканадаўства з'яўляецца злоўжыванне службовым становішчам у інтарэсах вылучэння і выбрання ў той перыяд, калі адбывалася вылучэнне.

Па выніках рэгістрацыі выбаркамы правядуць лёсаванне, і кожны кандыдат атрымае тэлевізійны і радыйны час для выступленняў. Акрамя таго, кандыдаты змогуць бясплатна апублікаваць свае перадвыбарныя праграмы ў дзяржаўных СМІ. Стварыўшы асабістыя фінансавыя фонды, кандыдаты змогуць весці больш шырокую перадвыбарную агітацыйную кампанію і купляць эфірны час, друкаваныя плошчы, выпускаць перадвыбарныя лістоўкі і г.д.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа22

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

У Афрыцы новая ўспышка ліхаманкі Эбола: 65 памерлых у ДР Конга, адзін смяротны выпадак ва Угандзе

На ўскраіне Сонечнай сістэмы ў невялікага нябеснага цела выявілі атмасферу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа22

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць