Свет55

Самалёты польскіх ВПС прымусілі да пасадкі падазроны самалёт з Расіі

Два польскія вайсковыя знішчальнікі прымусілі да пасадкі расійскі лёгкаматорны самалёт, які перасёк мяжу і накіроўваўся да Кракава.

Як паведамляе выданне Polska Times, два зьнішчальнікі F-16 ВПС Польшчы перахапілі расійскі лёгкаматорны самалёт, які перасёк мяжу і ляцеў у кірунку Кракава. Пілота вымусілі змяніць курс і пасадзіць машыну на аэрадроме горада Радам, размешчанага на поўдзень ад Варшавы.

Па дадзеных выдання, пілот быў затрыманы, а яго самалёт быў пастаўлены ў ангар.

Афіцыйна Міністэрства абароны Польшчы не пацвердзіла інфармацыю пра інцыдэнт, адказаўшы, што для гэтага неабходны афіцыйны запыт.

Па дадзеных выдання, расійскі пілот павінен быў удзельнічаць у чэмпіянаце па вышэйшым пілатажы і прыбыў у Польшчу крыху раней за сваіх калегаў, каб загадзя прыступіць да трэніровак.

Polska Times таксама прыводзіць меркаванне мясцовых авіяцыйных спецыялістаў, якія кажуць, што польскія ВПС такім чынам адрэагавалі на невялікі самалёт, адпрацоўваючы сістэму маніторынгу паветранай прасторы. Пры гэтым яны скарысталіся тым фактам, што ў Кракаў прыбыў папа Францішак, а таму былі ўжытыя асаблівыя меры бяспекі.

Пры гэтым крыніца выдання ў сістэме СПА адзначыў, што сам інцыдэнт паказаў гатоўнасць Польшчы да падобных інцыдэнтаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле1

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія8

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць