Французскі журналіст Дам'ен Альман, які знаходзіўся на Англійскай набярэжнай падчас нападу, так апісаў падзеі:
«Атмасфера была добрай, былі прыгожыя феерверкі, дзеці кідалі каменьчыкі ў ваду. Праз момант велізарны белы грузавік на шалёнай хуткасці збочвае, каб збіць як мага больш людзей».
«Я чуў шум, крыкі, якія я ніколі не забуду. Я быў паралізаваны. Я не рухаўся», - напісаў ён.
Увечары 14 ліпеня ў Ніцы (горад на поўдні Францыі) святкавалі Дзень узяцця Бастыліі. Грузавік на вялікай хуткасці праехаў праз натоўп, праехаў два кіламетры, у выніку загінулі 84 чалавекі.
У грузавіку знайшлі дакументы на 31-гадовага мясцовага жыхара туніскага паходжання.

Каментары