Грамадства44

У двух затрыманых 29 красавіка ў Мінску веласіпедыстаў прайшлі вобшукі

У двух затрыманых 29 красавіка ў Мінску веласіпедыстаў прайшлі вобшукі, паведаміў праваабарончы рэсурс spring96.org.

Станіслава Канавалава 30 красавіка прывялі дадому ў кайданках супрацоўнікі міліцыі. Пры суседзях, якія былі панятымі, правялі вобшук: шукалі флэш-назапашвальнікі і іншыя носьбіты інфармацыі. У выніку забралі жорсткі дыск камп'ютара, пасля чаго з'ехалі разам з затрыманым. Аналагічныя падзеі адбыліся і з іншым затрыманым — Дзмітрыем Паліенкам.

Увечары 29 красавіка праваабаронцы паведамілі аб затрыманні не менш як шасці веласіпедыстаў — удзельнікаў акцыі «Крытычная маса», у тым ліку грамадзяніна Расіі. Прыкладна 35 чалавек сабраліся каля опернага тэатра, каб праехаць па горадзе на веласіпедах і заявіць аб правах веласіпедыстаў на дарозе. Таксама на месцы збору было заўважана 10 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і чатыры амапаўцы. За падзеямі сачыў назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Кірыл Кожанаў, які ехаў па тратуары ў канцы калоны. Ля стэлы «Мінск — горад-герой» канец калоны веласіпедыстаў падрэзаў бардовы мікрааўтобус, адтуль выскачылі супрацоўнікі АМАП, якія затрымалі шэсць чалавек, у тым ліку назіральніка БХК. «Маладых людзей закінулі ў аўтобус тварам у падлогу, ім наносілі ўдары ў жывот і па тварах. Зверху на затрыманых закінулі веласіпеды і адвезлі ў Цэнтральнае РУУС. Магчыма, затрыманая большая колькасць удзельнікаў «Крытычнай масы», — паведамлялі праваабаронцы.

Назіральнікі, якія знаходзіліся каля РУУС, «бачылі праз акно, як хлопцаў па чарзе падводзілі да стала і давалі распісацца ў паперах. Потым усіх затрыманых паставілі тварам да сцяны, а ў гэты час да будынка пад'ехаў бардовы мікрааўтобус, у якім прывезлі хлопцаў». «Прыкладна ў 23.30 аднаго з хлопцаў адпусцілі. Ён паведаміў, што затрыманымі застаюцца яшчэ пяць чалавек, усіх прымушалі падпісаць пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Двое хлопцаў адмовіліся гэта рабіць, у іх забралі асабістыя рэчы, у тым ліку шнуркі. Хлопцаў выпускаюць, з РУУС выкочваюць веласіпеды затрыманых. Але дваіх, што не падпісалі пратаколы, відавочна адвязуць у ЦІП», — пісалі праваабаронцы.

ГУУС Мінгарвыканкама апублікавала ў сацыяльных сетках сваю версію інцыдэнту з групай веласіпедыстаў: «Каля тэатра оперы і балета сабраліся веласіпедысты ў колькасці ад 20 да 30 чалавек. Некалькі з іх мелі пры сабе чорна-зялёныя сцягі. Прыкладна ў 19.20 калона накіравалася ў бок музея Вялікай Айчыннай вайны. У раёне стэлы «Мінск — горад-герой» група веласіпедыстаў, груба парушаючы патрабаванні правіл дарожнага руху, выехала на праезную частку. На неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ (апошнія вымушаныя былі выкарыстаць гукаўзмацняльную апаратуру і пробліскавыя маячкі) не рэагавалі. Пры спробе спыніць супрацьпраўныя дзеянні і вярнуць іх на тратуар, парушальнікі правапарадку аказалі непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. А адзін з удзельнікаў кінуўся ў бойку з супрацоўнікам ДАІ, пашкодзіўшы яму форменнае абмундзіраванне. Шасцёра завадатараў бойкі былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС г. Мінска для разбору. Іх дзеянням даецца прававая ацэнка. Больш падрабязна пра здарэнне мы раскажам заўтра раніцай».

Разам з тэкстам апублікаваная фатаграфія падранай курткі супрацоўніка ДПС.

Раніцай 30 красавіка больш падрабязнай інфармацыі ГУУС не з'явілася. Па стане на поўдзень 1 мая яна па-ранейшаму адсутнічала.

«Крытычная маса» — сусветны рух веласіпедыстаў, якія збіраюцца ў сваіх населеных пунктах у апошнюю пятніцу месяца.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі23

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы6

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

«Я не бомж, у мяне нават белыя шкарпэткі». У Мінску дзяўчына з Луганска расклала палатку проста ў пад'ездзе шматпавярховіка, устрывожыўшы жыхароў20

У Крычаве котка дапамагае курыцы даглядаць куранят ВІДЭА

Чаму некаторыя лекі каштуюць 2 мільёны даляраў? Тлумачыць эксперт6

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі1

Пад Салігорскам два кіроўцы па чарзе наехалі на аднаго і таго ж чалавека

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі23

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць