Грамадства

Кандрусевіч: Пакуль невядома, хто зменіць Гуджэроці на пасадзе нунцыя ў Беларусі

Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі пакуль не ведае, хто зменіць апостальскага нунцыя арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці, які завяршае сваё служэнне ў краіне ў сувязі з пераводам ва Украіну. Пра гэта сёння заявіў журналістам на перадкаляднай прэс-канферэнцыі мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Напрыклад, змена нунцыя ў Літве ў мінулым годзе працягвалася паўгода. Таму нічога не ведаю. Гэта можа быць і 16 снежня, пасля ад'езду арцыбіскупа, а можа быць і пазней. Але мы молімся, каб новы нунцый быў такім жа актыўным», — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліт нагадаў, што арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроцці прызначаны апостальскім нунцыем ва Украіне. «Мінскія пагадненні далі імпульс у вырашэнні праблем ва Украіне. Да поўнага іх рашэння яшчэ далёка, але, як гаворыцца ў прыказцы, лепш дрэнны мір, чым добрая вайна. Можа, гэта і сімвалічна, што беларускі нунцый едзе ў Кіеў. Мы ведаем, якая там сітуацыя. Але там таксама ёсць вернікі», — заўважыў ён.

Таксама, паводле яго слоў, пакуль няма ніякіх дадзеных аб прыездзе Папы ў Беларусь. «Пакуль няма ніякіх звестак, мы яшчэ нічога не ведаем», - сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук вырошчваў у кватэры каноплі, каб лячыцца ад болю ў суставах7

Мінская «Пясочніца» адкрыецца 7 мая. А магла не адкрыцца ўвогуле1

Для палёту Роберта Фіца да Пуціна на 9 мая руку дапамогі працягнула Чэхія8

Беларускіх мам пужаюць успышкай поліяміеліту ў краіне. Ці сапраўды яна ёсць?4

Тэхагляд у Беларусі цяпер можна будзе падарыць

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць5

Спікер армянскага парламента: Мы не дазволім ператварыць Арменію ў губерню, як Беларусь45

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»4

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць