Спорт1313

З 10 лядовых арэнаў змяшчальнасцю больш за 500 гледачоў акупляюцца толькі дзве

Газета «Прессбол» правяла даследаванне на прадмет таго, як акупляюцца лядовыя палацы ўмяшчальнасцю больш за 500 гледачоў у гарадах, дзе няма хакейных каманд.

Такіх арэн па ўсёй Беларусі выйшла дзесяць. Акупнымі з'яўляюцца ўсяго дзве: мінскі палац на Прытыцкага (умяшчальнасць 1823 гледачы), а таксама палац у Пінску (640).

Сем арэн з'яўляюцца стратнымі. Найменшы працэнт акупнасці ў арэны ў Лунінцы (12%; 790 гледачоў). Далей ідуць арэны ў Горках (15—20%; 560 гледачоў), Івацэвічах (21%; 790 гледачоў), Кобрыне (28%; 790 гледачоў), Пружанах (36%; 790 гледачоў), Баранавічах (42%; 2100 гледачоў), Оршы (66%; 3500 гледачоў).

Яшчэ адна арэна (у Бярозе умяшчальнасцю 570 гледачоў) не падае дадзеныя ў Брэсцкі аблвыканкам, бо «носіць аўтаномны характар і функцыянуе пад патранажам кампаніі «Трайпл».

За 10 месяцаў 2015 арэна ў Івацэвічах здолела зарабіць 1,5 мільярда рублёў. Пры акупнасці ў 21% атрымліваецца, што выдаткі на ўтрыманне палаца ў год складаюць больш за 7 мільярдаў рублёў (каля 400 тысяч даляраў па бягучым курсе Нацыянальнага банка).

Больш за ўсё такіх лядовых палацаў пабудавана ў Брэсцкай вобласці — сем. Экс-начальнік упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама Мікалай Хевук у 2012 годзе заявіў наступнае: «Усе гэтыя аб'екты ў галіне стратныя. Дзякуй Богу, будаўніцтва новых арэн не плануецца. Гэта на сёння галаўны боль. Мы набудавалі палацаў, а цяпер разважаем, як іх утрымліваць. Думалі, заробім грошы, але ў выніку не атрымалася».

Усяго ў Беларусі 30 лядовых палацаў. Таксама Аляксандр Лукашэнка даручыў пачаць будаўніцтва арэны для Начной хакейнай лігі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць