Рашэнне аб сілавым разгоне акцыі пратэсту на Майдане Незалежнасці ў Кіеве ў ноч з 29 на 30 лістапада 2013 г. прымаў былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч.
Пра гэта заявіў падчас брыфінгу начальнік упраўлення спецыяльных расследаванняў Галоўнага следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Украіны Сяргей Гарбацюк.
«Устаноўлены арганізатары, якія здзяйснялі гэтае злачынства. Як устаноўлена следствам, непасрэдна рашэнне аб разгоне Майдану і менавіта сілавы спосаб такога ажыццяўлення прымалася непасрэдна былым прэзідэнтам краіны. Даручэнне на рэалізацыю гэтага плана было дадзена былому міністру ўнутраных спраў Украіны Захарчанку і сакратару рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Клюеву. Яны, у сваю чаргу, даручылі выкананне і арганізацыйныя мерапрыемствы па выкананню гэтага плана кожны ў сваёй частцы намесніку сакратара РНБА Сіўковічу, кіраўніку кіеўскай міліцыі Караку і старшыні Кіеўскай гардзяржсадміністрацыі Папову. Па лініі міліцыі непасрэдна разгон гэтага Майдана быў даручаны і ажыццяўляўся спецпадраздзяленнем «Беркут» кіеўскай міліцыі», - паведаміў ён.
Цяпер чытаюць
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу

Каментары