Свет1010

Прэзідэнт Уругвая ў самалёце выратаваў ад удушша францужанку

Прэзідэнт Уругвая Табарэ Васкес, доктар паводле прафесіі (анколаг), аказаў неадкладную медыцынскую дапамогу 17-гадовай францужанцы, у якой падчас трансатлантычнага пералёту развілася цяжкая алергічная рэакцыя. Аб гэтым піша The Telegraph.

Reuters.com

Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 26 кастрычніка, калі Васкес накіроўваўся ў Францыю з афіцыйным візітам. Дзяўчына, якая вярталася з Буэнас-Айрэса з хакейнага турніру, адчула сябе дрэнна пасля таго як з'ела закуску, якая змяшчае арахіс — на гэты прадукт у яе алергія.

Маці дзяўчыны паклікала на дапамогу, калі яе дачка перастала дыхаць. Камандзір паветранага судна спытаў пасажыраў, ці ёсць на борце доктар. Дапамагчы вырашыў 75-гадовы Васкес. Разам са сваім асабістым доктарам Марыа Селараянам ён супакоіў дзяўчыну, даў ёй выпіць лекі і зрабіў унутрывенныя ін'екцыі. Дактарам удалося стабілізаваць яе стан, і неабходнасць здзяйсняць экстранную пасадку адпала.

«Прасцей кажучы, яе горла было амаль цалкам закаркавана», — адзначыў Селараян. Паводле яго слоў, выпадак быў «даволі сур'ёзным». «Калі б мы не дапамаглі, я не ведаю, што б здарылася», — дадаў доктар.

Селараян распавёў, што Васкес аказваў медыцынскую дапамогу ў час рэйса ўжо трэці раз. Упершыню гэта адбылося пры пералёце ў Азію, другі раз ён дапамог амерыканцы, у якой здарыўся прыступ астмы.

Васкес, прадстаўнік кааліцыі левых сілаў, займаў пасаду прэзідэнта Уругвая ў 2005—2010 гадах. Наступны тэрмін пасаду кіраўніка дзяржавы займаў Хасэ Мухіка. Паўторна Васкес быў абраны ў лістападзе 2014 года. Канстытуцыя Уругвая забараняе займаць прэзідэнцкую пасаду два тэрміны запар.

Васкес скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Уругвая па спецыяльнасці анкалогія.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

У чацвер праходзілі масавыя ператрусы ў беларускіх кватэрах палітэмігрантаў. Стала вядомая іх прычына3

У бібліятэцы Акадэміі навук успомнілі пра беларускага пісьменніка. Але мову, на якой ён пісаў, паслядоўна праігнаравалі20

У цэнтры Вільні беларусы правялі мітынг і нагадалі пра тых, хто застаецца за кратамі ФОТА7

Пад Санкт-Пецярбургам на матацыкле разбіўся расійскі мільярдэр2

У Дзяржынскім раёне дырэктарка школы пайшла пад суд за працаўладкаванне сваячкі1

У Японіі згарэла будыйская святыня, у якой ужо 1200 гадоў гарыць «вечны агонь»8

Мерц прапанаваў узяць Украіну ў ЕС у якасці асацыяванага члена6

У Літве на прыватным самалёце разбіўся 82‑гадовы фермер-мільянер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна26

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць