Эканоміка2424

Кіраўнік Нацбанка: Даляр і еўра ўпадуць

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаўр не выключае ўмацавання беларускага рубля да канца 2015 года. Аб гэтым ён заявіў у эфіры праграмы «Карціна свету» тэлеканала «РТР-Беларусь». 

Калаўр, у прыватнасці, звярнуў увагу, што «плаваючы» валютны курс «можа «плаваць» і ў адзін бок, і ў іншы бок».

«Я не выключаю сітуацыю, што да канца года пры змяненні кан`юнктуры на цану на нафту, у першую чаргу непасрэдна сітуацыі ў нашых суседзяў, мы будзем назіраць зваротны трэнд — умацаванне беларускага рубля адносна кошыка валют, у прыватнасці да таго ж долара або еўра», — сказаў кіраўнік Нацбанка.

«Фіксаваны курс не ў стане адэкватна рэагаваць, калі мае месца на сусветных рынках значная валатыльнасць, — адзначыў Калаўр. — Гэта значыць ваганні па цане на нафту, на іншыя рэсурсы, ёсць дэвальвацыйныя працэсы ў суседзяў, і фіксаваны курс на гэта не рэагуе. У выніку накопліваюцца дысбалансы, якія рана ці позна праяўляюцца праз разавыя дэвальвацыі».

«Плаваючы» курс чым добры? Ён адразу ж рэагуе на кан`юнктуру, якая складваецца на міжнародных рынках, ён рэагуе на ўнутраныя попыты і прапановы. І, адпаведна, ён дазваляе адаптавацца да ўсіх кан`юнктурных змяненняў, да розных шокаў і правільна выбудаваць адпаведныя чаканні», — падкрэсліў Павел Калаўр.

«Калі мы будзем штучна стрымліваць курс нацыянальнай валюты, то канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі будзе падаць. Гэта будзе падаць экспарт і, адпаведна, рана ці позна гэта можа прывесці да істотнай карэкціроўкі курсу. Тое, што мы назіралі і ў папярэднія разы ў нашай краіне», — сказаў старшыня праўлення Нацбанка.

З 1 лютага Нацбанк перайшоў да новага рэжыму манетарнай палітыкі — манетарнага таргетавання, якое мае на ўвазе кантроль за велічынёй грашовай масы з мэтай стрымлівання інфляцыі. Адна з ключавых асаблівасцей гэтага рэжыму прадугледжвае дастаткова гнуткую сістэму курсаўтварэння («плаваючы» курс), да якой Нацбанк перайшоў адначасова з увядзеннем гэтага рэжыму.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы10

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам5

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

Генерал ГРУ, які курыруе дыверсіі за мяжой і якога памылкова пахавалі, усплыў у Гвінеі3

Дроны залятаюць у Беларусь амаль штодня, прызналі ў войску6

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх70

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот16

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым4

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць