Грамадства22

Памерла Ніна Корсак — першая жонка Барыса Кіта

Ніна Корсак-Кіт памерла 2 чэрвеня, паведамляе нью-ёркская газета «Беларус».

Нарадзілася 10 жніўня 1920 г. у Лебедзеве (сёння Маладзечанскі раён) ў сям'і Івана Корсака і Наталлі Глод. Бацька быў кіраўніком царкоўнага хору, з прыходам саветаў быў арыштаваны і адпраўлены ў Сібір.

Ніна Корсак вучылася ў Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. 17 жніўня 1940 г. узяла шлюб з настаўнікам і грамадскім дзеячам Барысам Кітом. У Кітоў нарадзіліся двое сыноў: Уладзімір (1941—2009) і Віктар (1950). Шлюб, дарэчы, быў скасаваны ў 1975 г.

З 1948 г. Кіты жылі ў ЗША: напачатку ў Саўт-Рыверы, а затым у Лос-Анджэласе (Каліфорнія) і Кенсінгтане (штат Мэрылэнд).

Ніна Корсак-Кіт працавала як камп'ютарны аналітык ва Універсітэце Джорджа Вашынгтона.

Газета «Беларус» дадае, што яе ўнучка Марына і яе муж былі неаднаразовымі чэмпіёнамі нацыянальных спаборніцтваў па тэнісе.

«Ніна добра гатавала беларускія стравы, якія карысталіся папулярнасцю. Яе часта запрашалі гатаваць для вяселляў, сяброўскіх і прафесійных сустрэчаў. Яна шчодра дзялілася рэцэптамі нацыянальных страў, выступала ў адпаведных перадачах на тэлевізіі. Светлая памяць нашай маме і бабулі», — напісаў у некралозе Віктар Кіт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры12

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры12

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць