Эканоміка1010

Міністр: Эканоміка Расіі намацала дно

Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ Аляксей Улюкаеў мяркуе, што расійская эканоміка намацала «дно», і вынікі чацвёртага квартала будуць прыкметна лепшыя за трэці. Пакуль жа спад ВУП у ліпені ў гадавым вымярэнні паскорыўся да 4,6% з чэрвеньскіх 4,2%, а сезонна вычышчаная месячная дынаміка блізкая да нуля, сказаў міністр.

ria.ru

«Так, ёсць», — заявіў ён журналістам, адказваючы на пытанне, ці ёсць адчуванне, што расійская эканоміка намацала дно.

«Калі вычышчаная ад сезоннасці месяц да месяца ў нас каля нуля, але ў чэрвені было каля нуля - мінус 0,1, а ў ліпені - каля нуля плюс 0,1. Гэта ўсё вельмі далікатна, але відаць, што мы дзесьці на дне ляжым, ці як назваць гэты рух «, - сказаў міністр. Пры гэтым паскарэнне спаду эканомікі ў гадавым вымярэньні ў ліпені Улюкаеў звязаў з высокай базай ліпеня мінулага года.

«Я мяркую, што ўжо дакладна ўніз не пойдзем, а ці будзем выходзіць заўважна — гэта складана. Мы лічым, што будзем, што чацвёрты квартал шмат у чым, вядома зыходзячы з эфекту базы (нізкай базы чацвёртага квартала мінулага года), будзе нават статыстычна прыкметна лепшы, чым трэці», — дадаў ён.

Па выніках першага паўгоддзя спад ВУП Расіі склаў 3,4%, пры гэтым у другім квартале зніжэнне паскорылася да 4,6% з 2,2% у першым.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця25

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

Навукоўцы навучыліся змушаць тканкі мышы запускаць працэс рэгенерацыі, як у яшчарак

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць