Улада1818

Янукевіч заклікае Караткевіч і Лябедзьку не здымацца з выбараў

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заклікае актывістку кампаніі «Гавары праўду» Таццяну Караткевіч і старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку не здымацца з прэзідэнцкіх выбараў.

«Выкарыстайце кожны дзень збору подпісаў, а калі ўдасца сабраць больш за 100 тысяч — дамагайцеся рэгістрацыі і працуйце кожны дзень агітацыі. Каб перамены ў краіне надышлі найхутчэй. Каб найхутчэй Беларусь сталася сапраўды свабоднай і незалежнай», — напісаў ён у адкрытым лісце да Караткевіч і Лябедзькі.

Янукевіч зазначыў, што ўжо доўгі час гучаць заклікі да патэнцыяльных кандыдатаў здымацца з выбараў і далучацца да прыхільнікаў байкоту. Пры гэтым ён мяркуе, што «заклікі да байкоту аб'ядноўвае адсутнасць лагічных аргументаў, угрунтаваных на цвярозым розуме ды здаровым сэнсе».

Палітык сказаў, што ў выказваннях тых, хто заклікае да байкоту, у вочы «кідаецца каласальная ўнутраная супярэчнасць». Так, зазначыў ён, прыхільнікі байкоту, з аднаго боку, называюць выбары фарсам, камедыяй, шоу», з іншага — спрабуюць «запэўніць нас з вамі, што байкот выбараў нясе сур'ёзную пагрозу рэжыму і, наадварот, удзел апазіцыі ў выбарах пацягне за сабой непапраўныя катастрофы».

Памылку ў такіх выказваннях Янукевіч звязвае з неразуменнем крытэрыяў, у адпаведнасці з якімі Захад ацэньвае выбары. «Сапраўднымі крытэрыямі для Захаду з'яўляецца выкананне выбарчых працэдур. <…> Відавочна, што менавіта ўдзел у выбарах, а не байкот, стварае для ўладаў больш праблем паказаць існую сістэму выбараў як сумленную і дэмакратычную», — зазначыў ён.

Другую памылку Янукевіч звязвае з «неразуменнем або свядомым ігнараваннем таго факта, што існуе розніца паміж прызнаннем выбараў і прызнаннем улады». «Захад не прызнаваў прэзідэнцкія выбары, але прызнаваў і прызнае Аляксандра Лукашэнку кіраўніком дзяржавы», — падкрэсліў ён.

Янукевіч таксама зазначыў, што нярэдка заклікі да байкоту спрабуюць пацвердзіць тэзісам аб амаральнасці ўдзелу ў выбарах пры наяўнасці палітвязняў. Аднак, сказаў ён, у 2010 годзе таксама былі палітвязні, а сёлета палітвязень Мікалай Статкевіч даў сваю згоду на ўдзел у выбарчай кампаніі. «Няма і ніколі не было ніякіх рэальных фактаў, якія маглі б сведчыць пра тое, што наяўнасць або адсутнасць дэмакратычных кандыдатаў на выбарах хаця б мінімальна можа ўплываць на лёс палітвязняў», — падкрэсліў палітык.

Янукевіч назваў пяць асноўных плюсоў удзелу ў выбарах: мабілізацыя прыхільнікаў, бел-чырвона-белыя сцягі на вуліцах, дэманстрацыя альтэрнатывы, выпрабоўванне рэчаіснасці, мабілізацыя дэмакратычных актывістаў.

«Нехта заўсёды скажа: «Хіба магчымасці падчас выбараў такія ўнікальныя? Хіба немагчыма рабіць тыя ж рэчы без выбараў?» Нешта сапраўды можна рабіць і без выбараў, і мы гэта робім. Але шмат што магчыма рабіць сапраўды толькі падчас выбараў. І гэта сапраўды ўнікальныя тыдні, змарнаваць кожны з якіх было б вялікай памылкай», — заявіў Янукевіч.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу3

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Працы мастака з Наваполацка не ўзялі на выставу Art Minsk. Ён прыйшоў на адкрыццё ў касцюме клоўна і стаў галоўнай зоркай6

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне беларусаў, якія з Польшчы прывезлі 32 кг пораху16

Хэдлайнерам канцэрта ў Мінску ў Дзень Перамогі стане Алег Газманаў31

Украінскі баец два тыдні праседзеў у расійскім бліндажы з ворагам. І ўгаварыў яго самога здацца ў палон — украінскі8

Пуцін баіцца замаху і перавароту, паміж сілавікамі нарастае барацьба — разведка9

Зяленскі: Украінскія дроны могуць таксама праляцець на парадзе 9 Мая ў Маскве12

Севярынец: Мы не павінны быць ружовымі поні і казаць, што мы будзем гладзіць па галаве тых самых кадэбістаў альбо спецназаўцаў, якія б’юць людзей28

Цэнтр абароны персанальных звестак лічыць, што ДАІ з «табло ганьбы» парушае закон5

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу3

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць