Навука і тэхналогіі

Фізікі ахаладзілі малекулы да рэкордна нізкай тэмпературы

Пры амаль нулі па Кельвіне малекула натрый-калію не паводзілі сябе дзіўна.

Выява: Jose-Luis Olivares/MIT

Амерыканскія фізікі ахаладзілі газ з натрыя і калія да рэкордна нізкіх 500 нанакельвінаў — тэмпературы, на 500 мільярдных далей градуса вышэй за абсалютны нуль (0 К, -273,15 °C). Звышхалодная малекула «пражыла» дастаткова доўга: 2,5 секунды, распавядаюць навукоўцы ў часопісе Physical Review Letters.

Пры звышнізкіх тэмпературах, як і прадказвала тэорыя, малекулы засталіся на пэўны час стабільнымі і практычна перасталі ўзаемадзейнічаць з іншымі малекуламі.

Таксама было заўважана, што малекулы мелі выразны дыпольны момант — розніцу зарадаў на розных «канцах» малекулы.

Пры звычайных тэмпературах натрый і калій не злучаюцца між сабой у малекулы, бо абодва імкнуцца аддаваць, а не прымаць электроны. Напрыклад, калій утварае з хлорам хларыд калія (KCl), а натрый з хлорам злучаюцца ў звычайную кухенную соль (NaCl).

Каб ахалодзіць калій і натрый да стану звышхалоднай малекулы, фізікі выпарылі аблокі атамаў, затым ахаладзілі іх лазерамі. Атамы «сцягнулі» ў малекулы магнітным полем, затым яшчэ раз ахаладзілі двума лазерамі: малекула паглынала энергію ад лазера, наладжанага на частату самага нізкага яе вагальнага стану, і перадавала энергію другому лазеру, наладжанаму на самы высокі вагальны стан.

500 нанакельвінаў — не самая нізкая тэмпература, якой дасягала чалавецтва. Не так даўно атамы рубідыю ахаладзілі да 50 пікакельвінаў (трыльённых далей Кельвіна).

Даследчыкі плануюць ахалодзіць малекулы да яшчэ ніжэйшай тэмпературы. Мяркуецца, што тады пачнуць праяўляцца дзіўныя ўласцівасці, прадказаныя квантавай фізікай. Напрыклад, асобныя атамы гелію пры блізкіх да абсалютнага нуля тэмпературах становяцца супервадкасцю — паводзяць сябе як вадкасць з нулявой глейкасцю. Хутчэй за ўсё, малекулы пакажуць не менш цікавыя ўласцівасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь хоча забраць журналістку Іну Кардаш, якую ва Украіне вінавацяць у шпіянажы на КДБ9

Мінчан просяць тры дні не хадзіць на папулярныя пляжы

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіва Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане1

Украінскі катар ударыў па Крымскім мосце — загінулі восем памежнікаў ФСБ17

У Ізраілі паставілі помнік бабруйскаму актывісту Уладзіміру Усеру, які памёр у снежні5

Беларусцы выдалі бракаваны пашпарт. Дэфект выявілі на мяжы2

Працы мастака з Наваполацка не ўзялі на выставу Art Minsk. Ён прыйшоў на адкрыццё ў касцюме клоўна і стаў галоўнай зоркай6

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне беларусаў, якія з Польшчы прывезлі 32 кг пораху16

Хэдлайнерам канцэрта ў Мінску ў Дзень Перамогі стане Алег Газманаў32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць