Грамадства

Лукашэнка падпісаў Закон аб амністыі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

Закон прыняты ў мэтах рэалізацыі прынцыпу гуманізму і ў сувязі са значнай датай у гісторыі Рэспублікі Беларусь - 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Дакументам вызначаны катэгорыі падлягаючых вызваленню ад пакарання асоб, асуджаных за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх (непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, маючыя дзяцей ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, асобы пенсійнага ўзросту, інваліды I і II груп, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні ў перыяд праходжання службы, ажыццяўлення службовай дзейнасці, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама некаторыя іншыя катэгорыі асуджаных). Асобным катэгорыям асуджаных, якія не падлягаюць вызваленню, прадугледжваецца скарачэнне тэрміну пакарання на 1 год.

З улікам існуючай практыкі прымянення амністыі яна не распаўсюджваецца на асоб, да якіх на працягу 2009-2015 гадоў прымянялася амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства; якія поўнасцю не кампенсавалі прычыненую злачынствамі шкоду (урон), не выплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам; злосна парушаюць парадак адбывання пакарання; асуджаныя за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, забойства, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, злачынныя дзеянні сексуальнага характару, бандытызм, тэрарызм, масавыя беспарадкі, парушэнне правіл дарожнага руху ў стане ап'янення, што прывяло да смерці чалавека або прычынення цяжкага цялеснага пашкоджання, незаконны абарот наркотыкаў і шэраг іншых злачынстваў, якія характарызуюцца высокай грамадскай небяспекай.

Прадугледжваецца вызваліць ад крымінальнага пакарання 8,6 тыс. асуджаных, у тым ліку з месц пазбаўлення волі - 2,2 тыс. чалавек.

Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання і падлягае выкананню на працягу шасці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі15

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскай вобласці за палітыку арыштаваны 70‑гадовы ліквідатар. Яго адправілі ў СІЗА1

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры32

У Мінск прыедзе нідэрландская зорка 2010-х. Вы дакладна чулі яе хіты This Is Love і Policeman8

Карл ІІІ сустракаўся ў Белым доме з прэзідэнтамі ЗША тры разы. Як за 56 гадоў памяняўся Авальны кабінет?3

У Гомелі ў адной з кватэр знайшлі адразу тры трупы1

Лукашэнка зноў загадаў спыніць «шалёнае будаўніцтва жылля» ў Мінску10

Памёр 46‑гадовы дырэктар «Кераміна» Алег Панасюк8

Лукашэнка: Людзі хочуць жыць у сваёй краіне свабодна40

Былога лідара «Маладога фронту» Яўгена Скочку прысудзілі да трох гадоў калоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі15

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць