Здарэнні11

Слонімскія падлеткі расплочваліся грашыма з прынтару

Амаль адначасова ў Чашнiках i Слонiме праваахоўнiкi злавiлi за руку падлеткаў, якiя займалiся падробкай беларускiх рублёў. Сёлета падобных выпадказ зарэгiстравана ўжо 157.

Амаль адначасова ў Чашнiках i Слонiме праваахоўнiкi злавiлi за руку падлеткаў, якiя займалiся падробкай беларускiх рублёў. Сёлета падобных выпадказ зарэгiстравана ўжо 157.

Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» часова выконваючы абавязкi начальнiка ўпраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Алег Слепчанка, у Чашнiках «засвяцiлiся» вучнi адной з новалукомльскiх школ, якiя спрабавалi збыць у гандлёвых кiёсках несапраўдныя 20‑тысячныя купюры Нацбанка. Як высветлiлася ў ходзе разбору, забяспечыў iх падробленай наяўнасцю адзiнаццацiкласнiк, якi «штампаваў» фальшыўкi пры дапамозе камп’ютарнай тэхнiкi ў сябе дома. У Слонiме ж аператыўнiкi затрымалi адразу трох падлеткаў, якiя аналагiчным чынам вырабiлi 13 падробленых 20‑тысячных, адну дзесяцi‑ i адну пяцiтысячную банкноты. Мiж iншым, гэтым хлопцам удалося нават збыць свае «тварэннi» ў гандлёвых аб’ектах: устаноўлена 14 фактаў збыту фальшывак.

Паводле iнфармацыi Алега Слепчанкi, сёлета ў краiне зарэгiстравана ўжо 157 выпадкаў фальшываманетнiцтва з беларускiмi рублямi. Летась жа прыкладна кожны сёмы з 1838 выяўленых выпадкаў падробкi грошай быў звязаны з нацыянальнай валютай: найбольшай папулярнасцю ў «саматужнiкаў» карысталiся купюры вартасцю 10 i 20 тысяч рублёў. Дарэчы, калi за ўвесь 2007 год была спынена дзейнасць 29 груп фальшываманетчыкаў, то за месяц з невялiкiм сёлета — ужо 7, якiя, як адзначаюць у мiнiстэрстве, «камплектавалiся» выключна са школьнiкаў i студэнтаў.

Ігар Грышын, zvyazda.minsk.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

Моцны вецер паваліў дрэва на Нямізе

У Расіі супрацоўніцы бара, што зрабіла «кальян на кулічы», далі рэальны тэрмін — тры гады20

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычна відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць