Музыка4141

Беларусь не прайшла ў фінал Еўрабачання

Сталі вядомыя вынікі першага паўфінала музычнага конкурсу «Еўрабачанне-2015». Конкурс праходзіць у Вене.

У фінал выйшлі (у такім парадку называлі краіны): Албанія, Арменія, Расія, Румынія, Венгрыя, Грэцыя, Эстонія, Грузія, Сербія, Бельгія.

Усяго ў першым паўфінале ўдзельнічалі 16 краін.

Такім чынам беларускі дуэт Юзары і Маймуна не здолелі прабіцца ў фінал.

Не прайшоў у фінал і фінскі гурт Pertti Kurikan Nimipäivä — артысты з сіндромам Даўна, якім букмекеры аддавалі 6 месца.

Другі паўфінал пройдзе 21 мая.

У ім выступяць Літва, Ірландыя, Сан-Марына, Чарнагорыя, Мальта, Нарвегія, Партугалія, Чэхія, Ізраіль, Латвія, Азербайджан, Ісландыя, Швейцарыя, Кіпр, Славенія, Польшча і Швецыя.

Фінал пройдзе 23 мая (субота). 

Акрамя тых, хто стаў лепшымі ў паўфіналах, за першае месца будуць змагацца музыкі Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі і Іспаніі, а таксама Аўстралія, што ўпершыню (і, відаць, апошні раз) бярэ ўдзел у конкурсе.

Паводле прагнозаў букмекераў самыя высокія шанцы выйграць песенны конкурс у Швецыі.

Беларусь удзельнічае ў Еўрабачанні з 2004 года, у фіналах выступала чатыры разы: 2007 – Дзмітрый Калдун (6-е месца), 2010 – праект 3+2 (24-е месца), 2013 – Алёна Ланская (16-е месца), 2014 — Тэа (Юрый Вашчук) — 16-е.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць