Афіша22

Хто такі Мольцфельт?

Адказ на пытанне — сёння а 15-й, падчас прэзентацыі кнігі гісторыка Міколы Волкава «Артылерыя Нясвіжскага замка».

18 сакавіка ў інфармацыйна-выставачнай зале Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі (Сурганава, 15) пройдзе прэзентацыя кнігі Міколы Волкава «Артылерыя Нясвіжскага замка».

Артылерыя старажытнага Нясвіжа – унікальная з’ява гісторыі ўзбраення і ліцейнага мастацтва не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы. Гарматы, выкананыя ў канцы XVI – пачатку XVII ст. па замове магната Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі, былі не толькі дасканалай зброяй свайго часу, але на доўгія стагоддзі сталі ўзорам выбітнага дэкаратыўнага аздаблення.

Беларускі гісторык Мікола Волкаў удала спалучыў у сваёй кнізе аналіз тэхнічных і баявых характарыстык нясвіжскай артылерыі з расповедам пра прымяненне гармат у абароне радзівілаўскай фартэцыі і іх значэнне для магутнага магнацкага роду

Новая гістарычная кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам-зброязнаўцам, але і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй дэкаратыўнага мастацтва.

Выданне багата ілюстраванае ўнікальнымі гравюрамі, старажытнымі замалёўкамі і сучаснымі фатаграфіямі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню.

На прэзентацыі вы даведаецеся, хто такі Мольцфельт, чаму радзівілаўскія гарматы маюць такія дзіўныя назвы – «Хімера», «Папугай», «Саламандра», чым адрозніваецца бамбарда ад фальканэта і шмат іншага. Мікола Волкаў распавядзе таксама, як склаўся пакручасты лёс знакамітых радзівілаўскіх гармат у XIX–XX стагоддзях.

Пачатак прэзентацыі – 18 сакавіка а 15-ай гадзіне. Адрас ЦНБ імя Я.Коласа: г. Мінск, вул. Сурганава 15.

Мікола Волкаў – гісторык маладой генерацыі. Выпускнік гістарычнага факультэта БДУ. Паспяхова скончыў магістарскія праграмы «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце і «Мастацтвазнаўства» ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе рыхтуе кандыдацкую дысертацыю.

Асноўная сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя фартыфікацый, артылерыі, ваеннай справы, архітэктуры і горадабудаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд ранняга Новага часу. Аўтар шматлікіх публікацый у навуковых выданнях Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.

З асобнымі раздзеламі і зместам выдання можна азнаёміцца тут.

Набыць кнігу можна ў менскіх кнігарнях «Акадэмкніга», «Логвінаў», «Кніжны салон», кніжных кірмашах на Янкі Купалы і ў КЗ «Мінск, а таксама ў беларускіх інтэрнэт-крамах.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва4

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік6

Імперскі гумар: расійскі гуру адносін Сацья Дас пажартаваў, чаму хоча захапіць Беларусь52

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць